ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
1–7 студзеня 1944 года. 35 тыдняў да Вызвалення
Збіральнік беларускіх скарбаў

Правілы здароўя: прафілактыка хвароб у XXI стагоддзі

Правілы здароўя: прафілактыка хвароб у XXI стагоддзі
Іншыя Навіны

Тэматычная выстава “Правілы здароўя: прафілактыка хвароб у XXI стагоддзі” праходзіць з 4 студзеня па 27 лютага ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

З кожным годам колькасць і разнастайнасць захворванняў павялічваецца. На жаль, нягледзячы на тое, што сучасная медыцына штодня працуе над пошукам метадаў барацьбы з хваробамі, наша схільнасць да розных хвароб застаецца досыць высокай, а іх распаўсюджанасць – глабальнай.

Прафілактыка захворванняў – гэта эфектыўны комплекс мер, накіраваных на ранняе выяўленне, прадухіленне ўзнікнення або абвастрэння хваробы, а таксама на захаванне і ўмацаванне здароўя. Вакцынацыя – просты і эфектыўны спосаб масавай прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Аб карысці прымянення вакцын раскажуць артыкулы з перыядычных выданняў “Рецепт”, “Здоровый образ жизни”, “На страже” і інш.

З прыходам пандэміі важнасць прафілактыкі рэспіраторных інфекцый адчуў на сабе ўвесь свет. Як паказвае практыка, сезонныя захворванні часам выклікаюць цяжкія ўскладненні. Пра асаблівасці рэспіраторных вірусаў, сродках і спосабах абароны ад інфікавання можна даведацца ў публікацыях з часопісаў “Охрана труда и социальная защита”, “Медицинский вестник” і інш. Артыкул з газеты “Минский курьер” прыводзіць звесткі аб тым, якія меры неабходна прыняць для прафілактыкі грыпу дзецям і цяжарным жанчынам. Пра ролю вітаміна С у прафілактыцы ВРВІ раскажа артыкул у “Народной газете”.

Вялікае значэнне мае прафілактыка анкалагічных, эндакрынных і іншых небяспечных захворванняў. У матэрыяле “Вечернего Минска” асветлены асноўныя прыкметы інсульту, расказана, якая дыета з’яўляецца лепшай для сасудаў і якія меры распачаць для прафілактыкі і лячэння інсульту. У артыкулах з перыядычных выданняў “Здравоохранение”, “Гродзенская праўда” разглядаюцца прычыны цукровага дыябету, атлусцення, інфекцый, анкалагічных захворванняў і г.д., а таксама абгрунтоўваецца неабходнасць унясення карэктываў у стандартныя падыходы да вядзення пацыентаў.

Немалаважным фактарам, які ўплывае на здароўе чалавека, з’яўляецца харчаванне. Няправільнае, нездаровае харчаванне, якое выяўляецца як у недастатковым, так і ў празмерным спажыванні ежы, можа служыць прычынай развіцця розных захворванняў – сардэчна-сасудзістых, крыві і крывяносных органаў, а таксама парушэнняў абмену рэчываў. У публікацыі часопіса “Лечебное дело” прадстаўлены сучасны погляд на магчымасць паляпшэння функцыянавання імуннай сістэмы чалавека персаніфікаваным харчаваннем. Часопіс “Медицинские знания” асвятляе фізіялагічныя і практычныя аспекты рацыянальнага харчавання. Артыкул у газеце “Навука” раскажа, чым вызначаецца незаменнасць мікраэлемента жалеза і як умацоўваць “жалезны шчыт” арганізма.

Усяго выстава налічвае каля 30 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 06.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам