ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сплаў думак, пачуццяў, эмоцый
Спасцігаючы тайны навукі

Сінтэз музыкі, колеру і святла

Сінтэз музыкі, колеру і святла
Іншыя навіны

З 3 студзеня па 22 сакавіка ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) ладзіцца выстаўка “Сінтэз музыкі, колеру і святла”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння кампазітара і піяніста А.М. Скрабіна (1872–1915).


Аляксандр Мікалаевіч Скрабін – адзін з найбуйнейшых рускіх кампазітараў канца XIX – пачатку ХХ стагоддзя, творчасць якога аказала велізарны ўплыў на развіццё сусветнай музычнай культуры.

Яго музыцы ўласцівыя эмацыянальная напружанасць, дыяпазон вобразаў ад адухоўлена-ідэальных, вытанчаных да экспрэсіўна-гераічных. Яркі наватар у галіне выразных сродкаў, А. Скрабін развіваў ідэю святламузыкі. Упершыню ў музычнай практыцы ім была ўведзена ў сімфанічную паэму “Праметэй” спецыяльная “партыя святла” (радок для пазначэння таго або іншага колеру на светлавой клавіятуры).

Да лепшых сачыненняў кампазітара адносяцца 3-я сімфонія “Боская паэма” (яна стала выдатным помнікам рускай і сусветнай сімфанічнай музыцы), “Паэма экстазу”, “Праметэй”, шматлікія фартэпіянныя творы розных жанраў (санаты, прэлюдыі, паэмы, эцюды, мазуркі), канцэрт для фартэпіяна з аркестрам.

Адной з апошніх задум А. Скрабіна стала няздзейсненая “Містэрыя”, якая павінна была ўвасобіцца ў грандыёзнае дзейства – сімфонію не толькі гукаў, але і фарбаў, водараў, рухаў, нават архітэктуры, якая гучыць.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні вышэйпералічаных твораў, а таксама кнігі і публікацыі пра кампазітара.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам