ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ключы ад універсуму ўнутры нас
Жыхары Афрыкі

Сталасць думкі, маладосць душы

Сталасць думкі, маладосць душы
Іншыя Навіны

З 16 жніўня па 8 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Сталасць думкі, маладосць душы”, прымеркаваная да 90-годдзя У.М. Казберука, беларускага літаратуразнаўца, крытыка і педагога.


Даследчык беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук Уладзімір Міхайлавіч Казбярук прайшоў творчы шлях ад выкладчыка беларускай і рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе да старшага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Раздзел “Скарбы літаратуразнаўчых пошукаў і даследаванняў” змяшчае навуковыя працы вучонага, у якіх вывучаюцца праблемы беларускага рамантызму, адлюстраваны сувязі славянскіх літаратур, і асабліва беларуска-польскія. Сярод выданняў – “Традыцыі польскага рамантызму ў беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.” (1972), “Рамантычны пошук: назіранні над беларускім рамантызмам пачатку ХХ ст.” (1983), “Ступені росту: беларуская літаратура канца ХIХ – пачатку ХХ ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў” (1974), “Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» ў святле славянскіх традыцый” (1979), “Славянскія літаратуры і праблемы беларускага параўнальнага літаратуразнаўства (дакастрычніцкі перыяд)” (1982), “Нашы вытокі: пошукі гісторыка-літаратурнай праўды: эсэ. Разважанні. Палемічныя артыкулы” (2007).

Асобую ўвагу прыцягнуць кнігі з аўтографам аўтара.

Экспазіцыя таксама пазнаёміць з літаратуразнаўчымі працамі вучонага, прысвечанымі творчасці Я. Коласа, Ф. Багушэвіча, Ф. Скарыны, А. Гаруна, А. Міцкевіча, Э. Ажэшкі і інш.

Аб плённай працы У. Казберука сведчаць яго шматлікія артыкулы і рэцэнзіі, даклады і выступленні, якія змешчаны ў калектыўных зборніках і часопісах, такіх як “Полымя”, “Маладосць”, “Беларусь”, “Нёман”, “Вопросы литературы”, “Biuletyn polonistyczny”, “Acta Polono-Ruthenica” і інш. Ён адзін з аўтараў кніг “Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры” (т. 2, 1969), “Старонкі літаратурных сувязей” (1970), “Асвета і педагагічная думка ў Беларусі” (1985), “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (т. 1, 1999) і інш. Усе гэтыя публікацыі склалі раздзел “Яднанне мастацкім словам”. Тут таксама экспануюцца творы іншых аўтараў, уступныя артыкулы, каментарыі і заўвагі да якіх зрабіў У. Казбярук.

Пра рэдактарскую, укладальніцкую і перакладчыцкую дзейнасць вучонага распавядае раздзел “Шчодры россып таленту”.

Раздзел “Формула жыцця” змяшчае публікацыі пра жыццё і творчы шлях юбіляра. У ліку аўтараў – калегі і сябры: В. Каваленка, А. Баршчэўскі, Р. Шкраба, І. Багдановіч, Л. Пятрова і інш.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі вучонага.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам