ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Буся” хоча сябраваць
Барыс Святлоў: "Я гляджу аптымістычна на будучыню нашай культуры"

Сучасная Беларусь

Сучасная Беларусь
Іншыя Навіны

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе тэматычную кніжную выстаўку “Сучасная Беларусь”.


Выстаўка налічвае каля 200 выданняў. У экспазіцыю ўключаны кнігі, якія расказваюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя сувязі. На выстаўцы знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі беларускага народа, унікальныя прыродныя багацці краіны.

Раздзел “Краіна Беларусь” уключае выданні па гісторыі краіны, грамадска-палітычную і сацыяльную літаратуру пра сучасны стан рэспублікі і шляхі яе далейшага развіцця.

Раздзел “Вобразы мілыя роднага краю” прысвечаны запаведным куточкам Беларусі, прыгажосці і багаццю яе прыроды, ахове навакольнага асяроддзя; тут прадстаўлены звесткі пра нацыянальныя паркі, запаведнікі і заказнікі.

У заключнай частцы экспазіцыі “Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі” дэманструюцца кнігі пра культурна-гістарычную спадчыну, помнікі культавай архітэктуры, выдатныя мясціны нашай краіны; энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты, якія раскрываюць яе прывабны імідж.

Чытачы і наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з самымі новымі кнігамі беларускіх выдавецтваў, якія пабачылі свет у апошнія тры гады.Выстаўка разлічана на шырокую аўдыторыю.

Экспазіцыя размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца з 27 чэрвеня да 11 верасня 2013 г.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам