ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
З верай і надзеяй
Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона

У будучым няма месца дзіцячай працы!

У будучым няма месца дзіцячай працы!
Іншыя Навіны

З 10 чэрвеня па 1 ліпеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “У будучым няма месца дзіцячай працы!” прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з дзіцячай працай.


Гэты Дзень быў абвешчаны Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) у 2002 годзе і штогод адзначаецца 12 чэрвеня.

Гэта рашэнне было прынята, каб прыцягнуць увагу грамадства да руху, які разгарнуўся ва ўсіх краінах за скасаванне дзіцячай працы, асабліва яе найгоршых форм: рабства і прымусовых работ, працы ў небяспечных умовах, уцягванне дзяцей у гандаль наркотыкамі і заняткі прастытуцыяй, удзел ва ўзброеных канфліктах.

Перадумовамі для ўвядзення ў каляндар новай даты сталі Амстэрдамская канферэнцыя па барацьбе з найгоршымі формамі дзіцячай працы 1997 года і міжнародная канферэнцыя па пытаннях дзіцячай працы, якая адбылася ў тым жа годзе ў Осла (Нарвегія). Гэтыя мерапрыемствы прыцягнулі ўвагу грамадскасці да неабходнасці прымаць глабальныя намаганні для ліквідацыі дзіцячай працы.

Па ацэнках МАП, па стане на верасень 2014 года, каля 168 мільёнаў дзяцей ва ўсім свеце вымушаны працаваць, многія з іх – поўны працоўны дзень у асноўным у нефармальным сектары эканомікі і сельскай гаспадарцы. 85 мільёнаў дзяцей уцягнуты ў небяспечныя формы працы.

Амаль 78 мільёнаў дзяцей, якія падвяргаюцца працоўнай эксплуатацыі, пражываюць у краінах Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, 13 мільёнаў – у Лацінскай Амерыцы і дзяржавах Карыбскага басейна, звыш 9 мільёнаў – на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.

Гэтыя дзеці не ходзяць у школу і практычна не маюць часу, каб гуляць, часта яны не атрымліваюць правільнага харчавання і догляду.

Барацьба з эксплуатацыяй дзіцячай працы з’яўляецца адной з прыярытэтных задач Міжнароднай праграмы па выкараненні дзіцячай працы (ІПЕК). Гэта арганізацыя была створана ў 1992 годзе з мэтай каардынацыі дзейнасці МАП па барацьбе з дзіцячай працай. ІПЕК дзейнічае ў некалькіх напрамках: укараняе ў розных краінах праграмы, накіраваныя на ажыццяўленне рэформ і прыняцце пэўных мер па забароне дзіцячай працы; праводзіць міжнародныя і нацыянальныя кампаніі, накіраваныя на змену грамадскай думкі і на перакананне ў неабходнасці ратыфікацыі і выканання Канвенцый МАП; праводзіць паглыбленыя даследаванні, прававыя экспертызы, распрацоўку стратэгій і ацэнку праграм, рэалізуемых у гэтай сферы на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

Дзякуючы намаганням МАП і ІПЕК агульная колькасць дзяцей, вымушаных працаваць, з 2000 года скарацілася на трэць (з 246 мільёнаў), амаль напалову скарацілася колькасць дзяцей, уцягнутых у небяспечныя і крымінальныя віды працы. На 40 % знізілася распаўсюджванне дзіцячай працы сярод дзяўчынак, на 25 % – сярод хлопчыкаў.

У дадзены момант МАП разглядае барацьбу з дзіцячай працай не як асобную праблему, а як неад’емную частку намаганняў, якія робяцца дзяржавамі ў галіне эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Да 2016 года дзяржавы – члены МАП паставілі сваёй мэтай поўную ліквідацыю найгоршых форм дзіцячай працы.

Кожны год Сусветны дзень барацьбы з эксплуатацыяй дзіцячай працы мае сваю тэму. У 2015 годзе ён пройдзе пад дэвізам “Не – дзіцячай працы! Да – якаснай адукацыі!”

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы МАП: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Барацьба з дзіцячай працай – ключ да будучыні.
  • Нарматворчая дзейнасць, стандарты, канвенцыі і рэкамендацыі МАП у галіне барацьбы з эксплуатацыяй дзіцячай працы.
  • Не – дзіцячай працы, да – якаснай адукацыі.
  • Сістэма барацьбы з эксплуатацыяй дзіцячай працы ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка прызначана для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі і аховы здароўя, спецыялістаў у галіне міжнароднага працоўнага права, эканомікі працы і сацыяльных адносін, кіраўнікоў і спецыялістаў органаў дзяржаўнай улады, а таксама для ўсіх, хто не раўнадушны да будучыні нашых дзяцей.

Карысныя спасылкі

Дакументы

   

Навіны

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

30 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падпольшчыца, партызанка, назаўжды юны Герой Савецкага Саюза

30 Май 2024

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1958 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага, гераізм, праяўлены ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі” Зінаідзе Мартынаўне Партновай (20.02.1926–10.01.1944) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам