ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Экалагічная культура ў інтарэсах устойлівага развіцця
Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала кітайская парламенцкая дэлегацыя

У добры шлях!

У добры шлях!
Іншыя навіны

З 3 чэрвеня 2008 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапаноўвае ў дапамогу абітурыентам тэматычную кніжную выстаўку «У добры шлях!».



У сучасным зменлівым свеце кожны павінен навучыцца самастойна выпрацоўваць рацыянальнае і разумнае стаўленне — да прыроды, грамадства і культуры. Грамадства прад’яўляе якасна новыя патрабаванні да адукацыі як спецыфічнаму сацыяльнаму інстытуту, галоўнай мэтай якога выступае не проста перадача агульных і спецыяльных ведаў, уменняў і навыкаў, а фарміраванне чалавечай індывідуальнасці. Веды, інфармацыя, інавацыі становяцца фундаментальным сацыяльна-эканамічным фактарам развіцця любой дзяржавы. Кожная краіна на тых або іншых этапах свайго развіцця стварае сваю нацыянальную сістэму адукацыі зыходзячы з пастаўленых перад ёй мэт, сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных задач, а таксама запатрабаванняў асобы ў атрыманні ведаў. Пры гэтым створаная сістэма не з’яўляецца статычнай, яна пастаянна змяняецца пад уплывам патрабаванняў навукі і тэхнікі, запатрабаванняў і інтарэсаў грамадства і індывіда.

Прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы пазнаёмяць выпускнікоў сярэдняй школы з пералікам спецыяльнасцей, па якіх праводзіцца падрыхтоўка ў навучальных установах Рэспублікі Беларусь, з правіламі прыёму і афармлення дакументаў, з методыкай правядзення ўступных экзаменаў.

Мэта выстаўленых дакументаў — сістэматызаваць вывучаны матэрыял і замацаваць веды абітурыентаў, папярэдзіць магчымыя памылкі і дапамагчы эфектыўна падрыхтавацца да экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання 2008 года. Кнігі, зборнікі, дапаможнікі, даведнікі змяшчаюць максімум карыснай і неабходнай інфармацыі па ўсіх прадметах. Складзеныя па матэрыялах цэнтралізаванага тэсціравання мінулага года, яны ўключаюць аналіз тыпічныхх памылак, дапушчаных тэсціраванымі, статыстычныя звесткі, каментарыі да адказаў, трэніровачныя тэсты.

Уяўляе цікавасць зборнік «Как найти свою науку и стать ученым» (Мінск, 2007), у якім сабраны афарызмы, ідэі і разважанні выдатных прадстаўнікоў навукі, адукацыі і культуры, вядомых дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў; парады, як паспяхова вырашыць тую або іншую праблему на нялёгкім шляху свайго станаўлення.

Прыведзеныя матэрыялы могуць паслужыць падставай да пошуку свайго шляху ў навуцы і творчасці ў любой галіне.

Экспазіцыя знаходзіцца ў кальцавым калідоры другога паверха.

Кантактны тэлефон: 93-28-86

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам