ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Трагедыя. Гераізм. Памяць.
Дзень маці

Вандроўнік, акрылены Богам

Вандроўнік, акрылены Богам
Іншыя Навіны

З 13 кастрычніка па 25 лістапада 2008 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) адкрыта выстаўка “Вандроўнік, акрылены Богам”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча (1888 –1954), – аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага адраджэння пачатку XX ст.


У гісторыі беларускай культуры майстар вядомы як этнограф, фалькларыст, археолаг, пісьменнік, адзін з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу. Мастак таксама працаваў у графіцы, кніжнай ілюстрацыі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

За гады творчай дзейнасці ім былі створаны серыя графічных работ “Старажытная забудова ў Беларусі” і замалёўкі замкавай архітэктуры Беларусі, партрэты полацкіх і смаленскіх князёў. Майстар з’яўляецца заснавальнікам касмічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве. Ён стварыў серыі жывапісных палотнаў “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне", “Жыццё на Месяцы”.

На выстаўке прадстаўлены альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі і рэпрадукцыі работ славутага беларускага мастака.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца нацыянальнай культурай пачатку XX ст. і творчасцю Язэпа Драздовіча.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

 

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам