ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гонар маем!
У віры імклівага жыцця

Ваша права спажываць

Ваша права спажываць
Іншыя навіны

З 1 лютага па 31 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Ваша права спажываць”, прысвечаная Сусветнаму дню абароны праў спажыўцоў.


Рух па абароне праў спажыўцоў мае сваю гісторыю. Яшчэ ў IV стагоддзі да нашай эры ў старажытным Херсанесе існаваў метралагічны нагляд, а назіральнікі на рынках сачылі за гандлем і абаранялі правы спажыўцоў. У Англіі ў 1200 годзе кароль караў за несумленную практыку ў гандлі.

Сусветны дзень абароны праў спажыўцоў адзначаецца штогод 15 сакавіка пад час гадавіны выступлення прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі ў Кангрэсе ў 1961 годзе, калі ўпершыню былі сфармуляваны чатыры асноўныя правы спажыўца: права на бяспеку, права на інфармацыю, права на выбар і права быць пачутым.

Пазней Сусветная арганізацыя саюзаў спажыўцоў (Consumer International – CI) дапоўніла спіс яшчэ чатырма правамі: правам на пакрыццё шкоды, правам на спажывецкую адукацыю, правам на задавальненне базавых патрэб і правам на здаровае навакольнае асяроддзе. І зараз Кодэкс спажыўца ўключае восем праў.

Як і ва ўсім свеце, у Беларусі Дзень спажыўцоў адзначаюць 15 сакавіка. Такое рашэнне было прынята ў 2000 годзе, калі гэты Дзень быў заснаваны на дзяржаўным узроўні Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Як і ва ўсіх краінах СНД, у нас існуюць і рэальна ўжываюцца спецыяльныя законы аб абароне праў спажыўцоў, што сведчыць пра разуменне дзяржавай неабходнасці гэтай дзейнасці. Ва ўмовах рыначнай эканомікі грамадзянам даводзіцца навучацца, як карыстацца спажывецкай інфармацыяй, выбіраць тавары і паслугі, адстойваць свае правы ў судзе. Набытыя навыкі спажывецкіх паводзін уяўляюць сабой важныя сацыяльныя дасягненні. Сёння рынак насычаны таварамі і спажыўцы, якія перажылі першы шок уваходжання ў рынак, сталі больш асцярожныя ў выбары тавараў і ў той жа час больш прафесійныя ў абароне сваіх інтарэсаў.

На сённяшні дзень усё больш і больш беларусаў імкнуцца да якаснай і бясшкоднай прадукцыі. У сувязі з гэтым 9 студзеня 2002 года быў прыняты закон “Аб абароне праў спажыўцоў”, закліканы стаць надзейным інструментам, які абараняе інтарэсы кожнага з нас. У нашай краіне вельмі строга сочаць за якасцю вырабляемай прадукцыі, асабліва дбайны кантроль рэалізаваны ў сферы вытворчасці прадуктаў харчавання, што гарантуе пастаяннае павышэнне якасці прадукцыі, яе бяспеку і карыснасць.

Кожны год Дзень спажыўцоў праходзіць пад якім-небудзь дэвізам. Напрыклад, у 2008 годзе свята ладзілася пад дэвізам “Здаровае харчаванне – твой выбар, спажывец!”, а ў 2010 годзе – пад дэвізам “Якасць тавараў і паслуг – знак якасці жыцця!”.

Сусветны дзень абароны праў спажыўцоў у 2012 годзе пройдзе пад дэвізам “Нашы грошы, нашы правы”.

Дадзеная выстаўка будзе карысная самаму шырокаму кругу чытачоў.

Экспазіцыя налічвае каля 50 дакументаў.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Прававое рэгуляванне абароны праў спажыўцоў у Рэспубліцы Беларусь.
  • Абарона праў спажыўцоў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
  • Судовая практыка па пытаннях абароны праў спажыўцоў.

Карысныя спасылкі

Рэспубліка Беларусь:

Расійская Федэрацыя:

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам