ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Миг бесконечности 2”: Наталля Батракова прадставіла працяг дылогіі
Тэставы доступ да ЭІР “Literature Online”

Вечны Рэнесанс

Вечны Рэнесанс
Іншыя навіны

З 15 лістапада па 14 снежня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вечны Рэнесанс”.


Эпоха Адраджэння – найважнейшы перыяд у гісторыі чалавецтва, час адважных эксперыментаў, кругасветных вандраванняў і вялікіх геаграфічных адкрыццяў, найвышэйшага росквіту навукі і мастацтва, універсальнасці чалавечай асобы, якая склалася пад уздзеяннем філасофіі гуманізму. Невыпадкова вядомы мастацтвазнавец Б. Віпер лічыў: “Эпоха Адраджэння, адна з самых цікавых і паўнавартасных эпох у гісторыі чалавецтва, – гэта сінонім асабістай свабоды, дасканаласці ў мастацтве, прыгажосці ў жыцці, гармоніі фізічных і духоўных якасцей”.

Вызваліўшы творчыя сілы чалавецтва, эпоха дала свету найвялікшых жывапісцаў, скульптараў і архітэктараў, сярод якіх Джота, Данатэла, Бацічэлі, тытаны Адраджэння – Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Мікеланджэла, прадстаўнікі венецыянскай школы – Джарджоне, Тыцыян, Веранезе, Цінтарэта, а таксама найярчэйшыя творцы Паўночнага Адраджэння – Дзюрэр, Босх, Брэйгель, Гольбейн, браты ван Эйкі. Творчасць гэтых выдатных майстроў з’явілася сапраўднай крыніцай далейшага развіцця цывілізацыі.

На выстаўцы прадстаўлены ўсе найважнейшыя перыяды гэтай эпохі – Протарэнесанс, Ранняе, Высокае і Позняе Адраджэнне. Экспануюцца альбомы рэпрадукцый, прысвечаных мастацтву Італьянскага і Паўночнага Рэнесансу, у якіх даецца характарыстыка эпосе ў шырокім гістарычным кантэксце.

Каштоўнасць экспазіцыі надаюць шматлікія рэпрадукцыі карцін жывапісцаў, твораў скульптараў і тварэнняў архітэктараў. Сярод іх – велічны купал сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ ў Фларэнцыі работы Брунелескі, фрэскі Джота ў Капэле дэль Арэна ў Падуі, “Таемная вячэра” Леанарда да Вінчы, мадонны Рафаэля, грандыёзныя, поўныя чалавекалюбства і ўсёдаравання роспісі Сіксцінскай капэлы Мікеланджэла…

Дапаўняюць экспазіцыю даследаванні, прысвечаныя асобным прадстаўнікам эпохі Адраджэння, сярод выданняў – “Жизнеописания наиболее знаменитых живописцев, ваятелей и зодчих” заснавальніка гісторыі мастацтваў Джорджа Вазары.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 50 дакументаў, у ліку якіх альбомы рэпрадукцый, кнігі і паштоўкі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Спіс літаратуры

 

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам