ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сустрэча з адвакатам на тэму праў і льгот для інвалідаў
Мова – у прэміум-сегменце

Вяршыня духоўнай неўміручасці

Вяршыня духоўнай неўміручасці
Іншыя Навіны

З 27 лютага па 27 сакавіка ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная творчасці і асобе ўкраінскага паэта і мастака Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі (1814–1861).

Выстаўка складаецца з чатырох раздзелаў: “Спадчына Тараса Шаўчэнкі”, “Мастак Тарас Шаўчэнка”, “Тарас Шаўчэнка і беларуская культура” і “Шаўчэнказнаўства”. Экспазіцыя налічвае каля 50 выданняў, сярод якіх зборнікі твораў, асобныя творы, літаратура пра жыццё і творчасць пісьменніка на ўкраінскай, беларускай і рускай мовах, ілюстрацыйны матэрыял. Прадстаўлена шмат юбілейных выданняў. Кнігі, выдадзеныя да 200-годдзя з дня нараджэння вялікага Кабзара, пазначаны ў экспазіцыі афіцыйнай эмблемай свята.

У першым раздзеле размяшчаецца юбілейнае шасцітомнае выданне Поўнага збору твораў Тараса Шаўчэнкі (Кіеў, 1963–1964), на контртытуле якога пазначана: “До 150-річчя з дня народження”. Збор уключае паэтычныя, драматычныя і празаічныя творы; дзённік, аўтабіяграфію, артыкулы, лісты, дзелавыя паперы. Дэманструецца факсімільнае выданне ўнікальнага рукапіснага зборніка вершаў Т.Р. Шаўчэнкі, які ўвайшоў у гісторыю літаратуры пад назвай “Більша книжка”. Амаль усе творы запісаныя ў ёй самім Шаўчэнкам, але некаторыя вершы і паэмы перапісаны з чарнавікоў сябрамі паэта. Усе гэтыя спісы былі прачытаны і пры неабходнасці выпраўлены аўтарам.

Уражвае сваім мастацкім і паліграфічным выкананнем ілюстраванае выданне паэмы “Гайдамакі”, першага ўкраінскага вершаванага гістарычнага рамана. Цудоўыя ілюстрацыі зрабіў украінскі мастак і графік, этнограф, архітэктар і педагог Апанас Сласцён (укр. Сластіон Опанас Георгійович). Фаліянт быў выдадзены ў Лейпцыгу ў 1919 г.

Тарас Шаўчэнка быў адным з самых выдатных майстроў украінскага жывапісу і графікі, заснавальнікам крытычнага рэалізму ва ўкраінскім мастацтве. Ён аўтар больш за 1 000 мастацкіх работ, у асноўным гэта пейзажы, партрэты, жанравыя малюнкі. У раздзеле “Мастак Тарас Шаўчэнка” прадстаўлены цыкл афортаў “Маляўнічая Украіна”, які паказвае гісторыю, жыццё, побыт украінскага народа і прыроду яго роднага краю; а таксама выданні, прысвечаныя асобе Тараса Шаўчэнкі ў выяўленчым мастацтве.

Тарас Шаўчэнка цікавіўся беларускай літаратурай і фальклорам, пісаў пра жыццё прыгонных беларусаў у аповесці “Музыка”. Яго паэзія паўплывала на творчасць Францішка Багушэвіча, Адама Гурыновіча, Янкі Лучыны і інш. Творчасць украінскага паэта захапляла і натхняла Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа. Да яго твораў звярталіся Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка і іншыя беларускія пісьменнікі. Асаблівую каштоўнасць для беларускіх чытачоў уяўляе першае беларускамоўнае выданне “Кабзара”, якое выйшла ў 1939 годзе ў Дзяржаўным выдавецтве БССР пад рэдакцыяй Янкі Купалы і Якуба Коласа. Прадстаўлена таксама выданне паэмы “Кацярына”, падрыхтаванае з нагоды 50-й гадавіны смерці Т. Шаўчэнкі. Пераклад з украінскай мовы зрабіў беларускі паэт і перакладчык Хведар Чарнышэвіч пад рэдакцыяй Янкі Купалы (Вільня: Выдаўніцтва “Палачанін”, 1911 (друкарня М. Кухты)).

Матэрыялы па жыцці і творчасці паэта і мастака размешчаны ў раздзеле “Шаўчэнказнаўства”.

Уся творчасць вялікага Кабзара сагрэта гарачай любоўю да Радзімы. Мінула больш за 200 гадоў з дня нараджэння слаўнага сына ўкраінскага народа, але і сёння яго слова жыве сярод нас.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам