ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вясёлыя васьміножкі
Перадача ў дар кніг

Выстаўка адной кнігі

Іншыя Навіны

У рамках Года кнігі з 18 мая па 18 чэрвеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіцца “Выстаўка адной кнігі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.


На выстаўцы дэманструецца адно з найпрыгажэйшых выданняў XVIIІ ст. – “Камедыі і трагедыі” Францішкі Уршулі Радзівіл.

Кніга экспануецца надзвычай рэдка. Выстаўка з’яўляецца выключнай магчымасцю на ўласныя вочы ўбачыць старадрук, якога няма ў іншых музейных і бібліятэчных калекцыях Беларусі.

“Камедыі і трагедыі” – збор драматычных твораў Францішкі Уршулі Радзівіл, жонкі вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Рыбанькі. Княгіня вядомая найперш як стваральніца ў нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў самабытнага тэатра, для якога пісала п’есы і ставіла іх на сцэне. Змест тэатральнага рэпертуару складалі творы Уршулі, апублікаваныя ў Нясвіжскай друкарні, якая была адкрыта таксама не без удзелу княгіні.

Першае нясвіжскае выданне збору твораў “Камедыі і трагедыі” з’яўляецца вельмі рэдкім. Нацыянальная бібліятэка Беларусі захоўвае адзіны ў Беларусі экзэмпляр другога выдання “Камедыі і трагедыі” (Жоўква, 1754). Гэта выданне мае цікавыя гравюры, разнастайныя застаўкі і канцоўкі, выкананыя гравёрам Міхалам Жукоўскім.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-27-22.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам