ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
На ХХІІІ Узвышаўскіх чытаннях адзначылі 100-годдзе літаб’яднання “Маладняк”

Выстава паштовак і плакатаў да Дня абароны дзяцей

Выстава паштовак і плакатаў да Дня абароны дзяцей
Іншыя Навіны

Выстава паштовак і плакатаў, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей, праходзіць з 30 мая па 8 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

“Усе мы родам з дзяцінства”, “Усё лепшае – дзецям”, “Дзеці – наша будучыня” – гэтыя і іншыя выразы знаёмы кожнаму з нас. Ні для каго не сакрэт, што шчасце і бяспека нашых дзяцей, іх сучаснасць і будучыня залежыць ад дарослых, бацькоў і настаўнікаў, якія абараняюць, ахоўваюць і вядуць дзіця па дарозе жыцця. Штогод 1 чэрвеня амаль у кожнай краіне свету адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Мэта свята, абвешчанага ў далёкім 1949 годзе, па-ранейшаму актуальная, бо дзеці з прычыны сваёй слабасці ва ўсе часы маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ахове. Невыпадкова знакаміты савецкі педагог і пісьменнік Васіль Сухамлінскі адзначаў:

Дзяцінства – найважнейшы перыяд чалавечага жыцця, не падрыхтоўка да будучага жыцця, а сапраўднае, яркае, самабытнае, непаўторнае жыццё. І ад таго, як прайшло дзяцінства, хто вёў дзіця за руку ў дзіцячыя гады, што ўвайшло ў яго розум і сэрца з навакольнага свету, – ад гэтага ў вырашальнай ступені залежыць, якім чалавекам стане сённяшні малыш.

На выставе прадстаўлены плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1955 да сярэдзіны 1980-х гадоў, прысвечаныя Дню абароны дзяцей. Прыцягнуць увагу фатаграфіі з серыі “Фотахроніка ТАСС” (1987), створаныя ў гонар чэрвеньскага свята, дзе адлюстравана шчаслівая дзятва: тут і пацешныя малышы на ўроку плавання, дапытлівая школьніца, якая нясе стосік кніг, гарэзлівы вучань з гуртка юных маракоў.

Значная частка экспазіцыі прысвечана выявам дзяцінства ў творах жывапісу і графікі. Варта ўбачыць рэпрадукцыі вядомых карцін, сярод якіх “Хлопчык, які саджае ў клетку шчагляня” В. Трапініна, “Страказа” (партрэт дачкі мастака) І. Рэпіна, “Дзеці” В. Сярова, “Будучыя лётчыкі» А. Дэйнекі, а таксама работы беларускіх мастакоў – І. Хруцкага, М. Казакевіча, А. Замай, якія раскрываюць тэму дзяцінства і юнацтва.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам