ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ганкураўскую прэмію ўручылі за раман пра чатырнаццацігадовага падлетка
Адкрылася выстаўка да 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны

“Я Беларусь адшукаю па небу…”

“Я Беларусь адшукаю па небу…”
Іншыя навіны

З 9 лістапада па 9 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Я Беларусь адшукаю па небу…”, прысвечаная 60-годдзю беларускага паэта і публіцыста Леаніда Іванавіча Пранчака.

Па творчай манеры Леанід Пранчак – паэт лірычнага складу. Для каго б ён ні пісаў – для маленькага ці дарослага чытача, – яго творы напоўнены шчырым пачуццём любові да роднай зямлі, яе людзей. Аўтар стварае мастацкі свет хараства і гармоніі, да якіх павінен імкнуцца кожны чалавек. Паэтычнае слова для Леаніда Пранчака – гэта яго духоўная існасць, аснова адносін да жыцця і свету.

Першы раздзел выстаўкі “Квітней мой абуджаны край” знаёміць наведвальнікаў з кнігамі вершаў Леаніда Пранчака розных гадоў, сярод якіх “Першапутак”, “Дзяўчынка беларуска”, “Біблія для каханай”, “Вольны птах”, “Цік-так, ходзікі”, “Мама, тата і Агата” і іншымі, а таксама калектыўнымі зборнікамі, у якіх змешчаны творы паэта. У кнізе “Беларуская Амерыка” Л. Пранчак праз інтэрв’ю з грамадскімі дзеячамі, пісьменнікамі, музыкантамі, бізнесменамі, рабочымі і інш. расказаў пра Беларусь і беларусаў, якія ў сілу розных жыццёвых абставін апынуліся далёка за межамі нашай радзімы.

На вершы Леаніда Пранчака напісана больш за 200 песень, сярод якіх сапраўднымі шлягерамі сталі “Каля Чырвонага касцёла”, “Даставай Язэп, гармонік”, “Паклонніца”, “Сумны саксафон”, ”Цемнавокая пані”, “Каханая”, “Талака” і інш. Музыку да яго вершаў стваралі такія папулярныя кампазітары, як Л. Захлеўны, В. Іваноў, Э. Ханок і інш. Песня “Красуй, Беларусь!” на музыку В. Раінчыка стала гімнам творчай інтэлігенцыі, якім заканчваюцца разнастайныя святы і фестывалі. Песні і вершы Л. Пранчака ў перакладзе на рускую і англійскую мовы гучаць у Расіі, Польшчы, ЗША і іншых краінах. Нотныя выданні прадстаўлены ў раздзеле “Музыкай, радок мой, зажыві”.

Дапаўняюць экспазіцыю матэрыялы пра жыццё і творчасць пісьменніка, змешчаныя ў раздзеле “Пакуль кахаю – я паэт”.

Экспазіцыя налічвае каля 55 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.


Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам