ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Са святам!
Больш за паўсотні дрэў высадзілі ў Парку пісьменнікаў у Мінску

Юбілеі рэвалюцыі. 1917–2017

Юбілеі рэвалюцыі. 1917–2017
Іншыя Навіны

З 3 лістапада да 31 снежня на выставачнай пляцоўцы 3-га паверха бібліятэкі адкрыта экспазіцыя да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.


На выстаўцы прадстаўлены каля 40 кніжных выданняў і тэматычных паштовак з 1917 па 2017 год з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пры адборы матэрыялу перавага аддавалася нацыянальнаму дакументу.

Экспазіцыя пачынаецца з унікальных гісторыка-культурных дакументаў, што былі выдадзены на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны на працягу 1917 года. Дэманструецца агітацыйна-прапагандысцкія выданні серый “Красный подарок солдату” і “Библиотека великой русской революции”.

Таксама на выстаўцы можна ўбачыць работы вядомых асоб культуры і літаратуры: Пятра Глебкі, Петруся Броўкі, Уладзіміра Басалыгі, Уладзіміра Шолка, Уладзіміра Маякоўскага, Міхаіла Зошчанкі, Яўгенія Кібрыка і інш.

Два прадстаўленыя выданні за выдатнае мастацкае аздабленне і паліграфічнае мастацтва атрымалі найвышэйшую ўзнагароду рэспубліканскага конкурсу “Мастацтва кнігі” – Дыплом імя Францыска Скарыны.

Выстаўка будзе цікава шырокаму колу наведвальнікаў і чытачоў бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Навіны

У бібліятэцы прайшлі святочныя мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

14 Сак 2025

13 і 14 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ўрачыстыя цырымоніі ўручэння пашпартоў і прыём у шэрагі ГА “БРСМ”, ГА “БРПА”, РГА “Белая Русь” і БП “Белая Русь” маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь у рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Супрацьдзеянне ашуканскім дзеянням

14 Сак 2025

13 сакавіка адбыўся трэці занятак для карыстальнікаў у рамках праекта “Урокі фінансавай дасведчанасці” на тэму “Кібербяспека”, які правялі галоўныя спецыялісты аддзела маніторынгу і аналітычнага развіцця ўпраўлення маніторынгу і развіцця SOC цэнтра кібербяспекі “ААБ Беларусбанк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла выставу “Асноўны Закон дзяржавы”

13 Сак 2025

13 сакавіка ў рамках цырымоніі ўрачыстага ўручэння Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сяргеенкам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь навучэнскай моладзі Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла выставу “Асноўны Закон дзяржавы”, прымеркаваную да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты