ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Знойдзены самы старажытны надпіс у Еўропе
Вясновая хандра... Што са мной?

Здаровае грамадства – для ўсіх!

Здаровае грамадства – для ўсіх!
Іншыя Навіны

З 5 красавіка па 4 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Здаровае грамадства – для ўсіх!”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.


Гэты Дзень быў заснаваны на першай сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў 1948 годзе і штогод адзначаецца 7 красавіка, пачынаючы з 1950 года. Дата абрана не выпадкова, паколькі ў гэты дзень у 1948 годзе быў ратыфікаваны Статут Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ).

САЗ – міжурадавая структура ААН, закліканая каардынаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя і ажыццяўляць устойлівую міжнародную стратэгію развіцця аховы здароўя праз серыю мерапрыемстваў, якія праводзяцца на мясцовым, нацыянальным і рэгіянальным узроўнях. Паспяховая рэалізацыя гэтай стратэгіі ўжо дае свае станоўчыя вынікі. У большасці раёнаў свету павялічваецца працягласць жыцця, зніжаецца дзіцячая смяротнасць, а небяспечныя хваробы знаходзяцца пад кантролем, паколькі ўсё большая колькасць людзей атрымлівае доступ да асноўных паслуг аховы здароўя, імунізацыі, чыстай пітной вады і водазабеспячэння.

У статуце САЗ здароўе вызначана як стан поўнага фізічнага, душэўнага і сацыяльнага дабрабыту, а не толькі як адсутнасць хвароб і фізічных заган.

Сусветны дзень здароўя дае ўнікальную магчымасць завастрыць увагу сусветнага супольніцтва на праблемах грамадскай аховы здароўя і пытаннях здароўя людзей і заахвоціць урады, міжнародныя арганізацыі, дзелавыя кругі і грамадзянскае грамадства да сумесных намаганняў, накіраваных на рашэнне гэтых праблем.

Удасканаленне сістэмы аховы здароўя – адна з карэнных умоў паспяховай рэалізацыі стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця любой краіны, а паляпшэнне здароўя насельніцтва – найважнейшая мэта гэтага развіцця. Гэта патрабуе пільнай увагі дзяржавы да распрацоўкі механізмаў рэалізацыі канстытуцыйных гарантый у адносінах да аховы здароўя грамадзян і стварэння надзейнай сістэмы абароны іх праў. У канчатковым выніку ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя павінна быць накіравана на забеспячэнне даступнай і якаснай медыцынскай дапамогі для шырокіх слаёў насельніцтва і распрацоўку дзейснага прававога механізму аховы здароўя грамадзян.

Дзяржава робіць усё неабходнае для захавання здароўя сваіх грамадзян. Але цяпер усё больш відавочнай становіцца залежнасць здароўя не толькі ад лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўстановамі аховы здароўя, але перш за ўсё ад самога чалавека, ад яго ўсвядомленага стаўлення да фарміравання, умацавання і захавання свайго здароўя і здароўя членаў сваёй сям’і.

Сусветны дзень здароўя закліканы фарміраваць у людзей правільнае ўяўленнне пра здаровае жыццё, пра найвышэйшую каштоўнасць здароўя, пра неабходнасць займацца фізічнымі практыкаваннямі, удзельнічаць у актыўных відах адпачынку, ужываць здаровую ежу, абмяжоўваць спажыванне алкаголю і тытуню і г.д.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў галіне аховы здароўя;
  • Ахова здароўя грамадзян у Рэспубліцы Беларусь. Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з САЗ;
  • Здароўе маці і дзіцяці;
  • Барацьба супраць інфекцыйных хвароб і ВІЧ/СНІДу;
  • Вада, санітарыя і гігіена;
  • Палітыка ў галіне здаровага ладу жыцця і лекаў.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў: кнігі, брашуры і перыядычныя выданні. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, САЗ, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Спасылкі на сайты сістэмы ААН

ААН

ААН і ахова здароўя

Сусветная арганізацыя аховы здароўя

Панамерыканская арганізацыя аховы здароўя

ЮНФПА

ЮНІСЕФ

Група Сусветнага банка

     
           
     

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам