ГалоўнаяНавіныЛітаратурныя гульні, тэсты
Глядзіце ў сюжэце БелТА: экзатычныя расліны “алмаза ведаў”
Фестываль «Прадмова» пашырае геаграфію і запрашае да ўдзелу творцаў

“Хачу не адвакатам быць або суддзёй, а літаратарам”: тэст да Дня студэнта

“Хачу не адвакатам быць або суддзёй, а літаратарам”: тэст да Дня студэнта
Іншыя Навіны

Беларускія пісьменнікі таксама былі студэнтамі, але не заўсёды іх творчы шлях пачынаўся з філалагічных і журналісцкіх факультэтаў. Ці пазнаеце вы зорак беларускай класічнай і сучаснай літаратуры па іх нечаканых спецыяльнасцях, набытых у час студэнцтва?

Праверыць сябе можна, націснуўшы на карцінку.

1.



Гэты паэт, народжаны ў Беларусі больш за два стагоддзі таму, паступаючы у Віленскі ўніверсітэт, па рэкамендацыі знаёмага прафесара абраў фізіка-матэматычны факультэт. Аднак праз год ён перавёўся на аддзяленне славесных навук і прыгожых мастацтваў, а пасля сам выкладаў у Швейцарыі і Францыі. Хто ведае, убачылі б свет яго геніяльныя паэмы, калі б юнак не прамяняў добрую стыпендыю на заняткі па грэчаскай і рымскай літаратуры?









Адам Міцкевіч
2.




Вядомы беларускі пісьменнік і перакладчык XIX стагоддзя значную частку жыцця правёў у фальварку Люцынка, дзе займаўся творчасцю: перакладаў Адама Міцкевіча і кпіў з саслоўнай палітыкі Расійскай імперыі. Але мог стаць лекарам: будучы пісьменнік паступаў у Пецярбургскі ўніверсітэт на факультэт медыцыны, аднак студэнцкае жыццё прыйшлося прыпыніць з-за хваробы.









Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
3.




У гэтым жа стагоддзі паступіў вучыцца на медыка, але ўжо ў Маскву, іншы беларус, які пазней стаў пісьменнікам і журналістам. Аднак яго ўніверсітэцкае жыццё таксама было кароткім – юнака адлічылі за ўдзел у студэнцкіх забастоўках і рэвалюцыйных выступленнях. Якім кароткім і нестандартным псеўданімам ён падпісваўся?









Ядвігін Ш.
4.




А вось беларуская паэтка і актрыса, якая нарадзілася ў Гродзенскай вобласці больш за сто гадоў таму, і курсы медыцынскія ў Санкт-Пецярбургу скончыла, і фельчарам пад Вільняй паспела папрацаваць. Пасля гэтага дзяўчына вывучала ў Кракаве і Львове філасофію, філалогію і гісторыю. Як звалі гэтую шматгранную асобу?

Алаіза Пашкевіч (Цётка)
5.




Вядомы беларускі паэт з юных гадоў адчуваў, да чаго імкнецца яго душа, але з-за недахопу сродкаў і праблем са здароўем быў вымушаны вучыцца ў юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі. Свайму бацьку студэнт сказаў наступнае: “Пракурорам быць не хачу, не хачу ні адвакатам быць, ні суддзёй, хачу быць літаратарам або навукоўцам”. Вольны час ён праводзіў у бібліятэцы за чытаннем мастацкай літаратуры. Як звалі юнага аматара творчасці Адама Міцкевіча і Афанасія Фета?










Максім Багдановіч
6.


Спачатку будучы пісьменнік скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў і працаваў тэхнікам-тэхнолагам ў Польшчы. А пасля Вялікай Айчыннай вайны стаў студэнтам-завочнікам Гомельскага педагагічнага інстытута, паспеўшы да таго часу папрацаваць настаўнікам у сельскай мясцовасці. Росквіт яго творчай дзейнасці прыпаў на другую палову XX стагоддзя. Яго дачка стала вучоным, займаецца вывучэннем беларускай літаратуры і выкладае ў БДУ. Пра якога класіка ідзе гаворка?










Іван Шамякін
7.





Бацькі хацелі, каб ён стаў хірургам, а вось сам юнак бачыў сябе студэнтам гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Туды ён і паступіў. Цяпер наш сучаснік вызначае свой статус так – “пісьменнік з дыпломам гісторыка”. Пра каго ідзе гаворка?









Уладзімір Арлоў
8.




Мы ведаем яго як папулярнага пісьменніка і паэта, але за плячыма ў яго не толькі літаратурнае жыццё. Гэты аўтар шматлікіх твораў быў студэнтам Мінскага мастацкага вучылішча і Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, што дазволіла яму стаць шматграннай асобай. У 90-я гады ХХ стагоддзя ён разам з братам пісаў працяг рамана “Знесеныя ветрам” і кнігі па вядомых амерыканскіх серыялах.









Адам Глобус
9.


Ён з ранняга ўзросту ведаў, што хоча займацца літаратурнай творчасцю, таму студэнцкія гады правёў на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Але на гэтым пісьменнік і публіцыст не спыніўся і ў 2008 годзе ў Літве атрымаў ступень доктара навук па гісторыі мастацтваў за даследаванне віцебскага авангарда. Пасля гэтага выдаў манаграфію пра Марка Шагала, якую раскупілі гэтак жа хутка, як і яго папулярныя раманы пра беларускае жыццё.










Віктар Марціновіч
10.



Сучасная беларуская пісьменніца ў жанры фэнтэзі заваявала рускамоўную публіку сваімі гісторыямі пра студэнтку Школы магіі і прыгоды касмічных мікрабіёлагаў. Аб жыцці спецыялістаў, якія вывучаюць мікраскапічныя арганізмы, аўтар ведае не па чутках – сама вучылася на біяфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і некаторы час працавала па спецыяльнасці. Што за пісьменніца пакінула лабараторны халат дзеля літаратурнай творчасці?










Вольга Грамыка

Тэст падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам