ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Рыгор Барадулін. Геній, прарок, беларус
Семінар удзельнікаў СКК

5 гадоў – 5 візітаў

5 гадоў – 5 візітаў
Іншыя Навіны

27 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі “5 гадоў – 5 візітаў” у рамках міжнароднай кампаніі “Па слядах Чавеса” ў гонар першай гадавіны з дня смерці прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.


Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлены фатаграфіі афіцыйных візітаў прэзідэнта Уга Чавеса ў Рэспубліку Беларусь. Арганізатары ставілі мэту ўшанаваць памяць Уга Чавеса і нагадаць аб яго візітах у Беларусь, пад час якіх камандантэ знаёміўся з беларускімі прадпрыемствамі, наведваў установы навукі і культуры.

Урачыстую цырымонію адкрыў дырэктар бібліятэкі Раман Сцяпанавіч Матульскі. Ён таксама адзначыў, што бібліятэка і пасольства Венесуэлы супрацоўнічаюць даўно і плённа. Нацыянальная бібліятэка – гэта пляцоўка, на якой праводзіўся цэлы шэраг сумесных мерапрыемстваў: кніжныя і мастацкія выстаўкі, цырымоніі дарэння кніг і іншыя.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыяс Нуньес падзякаваў Раману Сцяпанавічу Матульскаму за магчымасць правесці гэтае мерапрыемства ў сценах бібліятэкі і падкрэсліў, што прадстаўленыя фотаработы не толькі апісваюць вызначаныя падзеі, але і адлюстроўваюць дух таго часу.

У рамках адкрыцця фотавыстаўкі былі падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму “Чавес у Беларусі”, у якім прымалі ўдзел вучні 4-х і 7-х класаў беларускіх школ з паглыбленым вывучэннем іспанскай мовы. Былі вызначаны 22 лепшыя работы. Ва ўрачыстай атмасферы пасол уручыў граматы і падарункі пераможцам.

Сапраўдным падарункам для прысутных стаў незвычайны танец “Венесуэла” ў выкананні танцавальнага калектыву “Ёланда Марэна” Культурнага цэнтра імя Сімона Балівара пры пасольстве.

Азнаёміцца з фотавыстаўкай наведвальнікі могуць у галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) на працягу месяца.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам