ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Рэспубліканскі семінар-трэнінг
У дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства

Адкрыццё гісторыка-мастацкай выстаўкі

Адкрыццё гісторыка-мастацкай выстаўкі
Іншыя навіны

24 лютага 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё гісторыка-мастацкай выстаўкі «Эмерык фон Гутэн-Чапскі. На фоне эпохі».


Выстаўка падрыхтавана сумесна з Прылуцкім цэнтрам народнай творчасці і прысвечана 180-годдзю з дня нараджэння Эмерыка фон Гутэн-Чапскага.

З гэтай нагоды Прылуцкі цэнтр народнай творчасці прадставіў выстаўку, якая складаецца са стэндаў «Прылукі праз вякі: XV-XXI стагоддзі», а таксама мастацкіх твораў, кніг, альбомаў, архіўных дакументаў з фондаў аб’яднання «Прылуцкая спадчына».

У сваёй частцы экспазіцыі аддзел рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадставіў каля 30 выданняў (з іх 7 экзэмпляраў з асабістых калекцый Эмерыка Чапскага і яго славутых нашчадкаў).

У святочнай цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Ф.А. Ястраб, каардынатар праграм Польскага інстытута ў Мінску Аляксандр Гарадзецкі, начальнік аддзела культуры Мінскага раёна С.С. Кудзін, прафесар, доктар біялагічных навук, лаўрэат дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”, сябра аб’яднання “Прылуцкая спадчына” А.Т. Федарук, дырэктар Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея Дзяржынскага раёна Г.А. Ярмола, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага аб’яднання “Прылуцкая спадчына” Прылуцкага цэнтра народнай творчасці Мінскага раёна І.В. Гатальскі і загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Г.У. Кірэева.

Выстаўка будзе працаваць да 23 сакавіка 2009 года.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам