ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Ужо зусім хутка Славянскі базар у Віцебску!
Алічбаваныя перыядычныя выданні: магчымасці аддаленага доступу для бібліятэк

Любімыя вобразы Серафімы Патапавай на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы

Любімыя вобразы Серафімы Патапавай на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя Навіны

18 мая ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбылося адкрыццё выставы жывапісу “Любімыя” Серафімы Патапавай.

Серафіма Патапава (1945–2019) – мастачка-станкавістка, дэкаратар, жывапісец, заснавальніца і кіраўнік унікальнай майстэрні “Мастакі, якія танцуюць”.

Улюбёныя тэмы Серафімы Аляксандраўны – Чарлі Чаплін, русалкі, анімалістычныя вобразы (каменны леў, рыбы, груганы, матылі), завялыя кветкі, анёлы, пейзажы з падарожжаў, партрэты дарагіх ёй людзей. Усе гэтыя вобразы доўга жылі на палотнах мастачкі, здзіўляючы сваёй інтэрпрэтацыяй. Варыятыўнасць любімых персанажаў, сюжэтаў, кампазіцый уяўляе новыя абліччы персанажаў, багатую нюансамі палітру настрояў.

Серафіма Аляксандраўна па паходжанні, ментальнасці і светаадчуванні была абсалютнай гараджанкай. Таму, верагодна, яе душа і пэндзаль так апантана імкнуліся да жывой прыроды. Як вынік, пейзажы яе напоўненыя паветрам, напоеным вільгаццю, зелянінай лісця, блакітам возера і малаком туману.

У адкрыцці выставы ўзялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, выкладчык мінскай студыі “Мастакі, якія танцуюць”, вучаніца Серафімы Патапавай Наталля Нялецкая, муж Серафімы Патапавай Уладзімір Патапаў.

Цёплую атмасферу вечара стварылі песенныя кампазіцыі пад гітару ў выкананні літаратара, аўтара кнігі “Откуда берутся снежные барсы” Сяргея Філімонава.

Куратар выставы – мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн, заснавальніца першай беларускай галерэі “БРАМА”, член Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза крытыкаў, Беларускага саюза мастакоў, Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў АІС (Масква).


Экспазіцыя будзе працаваць да 3 снежня 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам