ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
46 кніг за раз. Вось гэта чытач!
У моры бібліятэчнай статыстыкі

Мінск Анатоля Дрыбаса: погляд праз фотааб’ектыў

Мінск Анатоля Дрыбаса: погляд праз фотааб’ектыў
Іншыя Навіны

22 жніўня ў бібліятэцы адкрыецца фотавыстаўка Анатоля Дрыбаса “Мой Мінск”, прысвечаная 950-годдзю беларускай сталіцы.


Адчуваць жыццё города, яго шум і спакой, назіраць ранішнюю мітусню і вячэрнюю рамантыку… І ўсё гэта − праз фотааб’ектыў. А далей − на фотапаперу. Так нараджаюцца фотаработы ўлюбёных у свой горад мастакоў.

Адным з іх, бясспрэчна, з’яўляецца славуты беларускі фатограф, член фотаклуба “Мінск” і аб’яднання “Фотамастацтва” Анатоль Дрыбас. За плячыма майстра − 35 гадоў прафесійнага вопыту, праца ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і безліч фотаальбомаў, прысвечаных помнікам культуры Беларусі, яе маляўнічым мясцінам і прыродзе. Аднак сталіца ў творчасці Анатоля Дрыбаса займае асобнае месца. Толькі за апошнія некалькі гадоў былі створаны шэсць фотаальбомаў, прысвечаных гораду: “Мінск”, “Мінск – сэрца Беларусі”, “Вячэрні Мінск” і іншыя.

Юбілейная экспазіцыя ўключае каля 50 фотаздымкаў аўтара, выкананых за апошнія некалькі гадоў. Запрашаем здейсніць імправізаваны шпацыр па Мінску, паназіраць, як з часам горад змяняўся − новыя будынкі, музеі, паркі, атракцыёны, выставачныя комплексы, станцыі метрапалітэна. Не выключана, што вас ахопіць настальгія па Мінску, які быў раней, а магчыма, вы з захапленнем адзначыце перамены ў жыцці сталіцы. Бо, як кажуць, колькі людзей – столькі меркаванняў.

Да канца 2017 года аўтар плануе надрукаваць яшчэ тры альбомы, прысвечаных Мінску. А пакуль запрашаем пабачыць горад праз фотааб’ектыў Анатоля Дрыбаса − улюбёнага ў сталіцу фотамастака.

Выстаўка адкрыецца ў галерэі “Атрыум” (3-і паверх) і працягнецца да 9 кастрычніка 2017 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (+375 17) 266 37 37, 293 28 23, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Літаратурная сустрэча са Змітраком Марозавым: натхненне, шчырасць і любоў да роднай зямлі

31 Сту 2025

30 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) у рамках цыкла “20 пытанняў пісьменніку” адбылася цёплая і душэўная сустрэча з вядомым беларускім паэтам, празаікам і публіцыстам Змітраком Марозавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У “алмазе ведаў” можна спасцігнуць мастацтва натхнення Чэхава

30 Сту 2025

30 студзеня ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Чэхаў. Мастацтва натхнення”, прымеркаванай да 165-годдзя класіка рускай літаратуры, сусветна вядомага пісьменніка і драматурга Антона Паўлавіча Чэхава.

Мастацкія выстаўкі

У бібліятэцы прэзентавалі кнігу “Донбасс – Новороссия. Белорусский взгляд”

30 Сту 2025

30 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя масава-палітычнага выдання“Донбасс – Новороссия. Белорусский взгляд” пра вайну і мір вачыма беларускіх журналістаў і грамадскіх дзеячаў, лідараў думкі. Гэта кніга для тых, хто хоча разабрацца ў сітуацыі і наблізіцца да яе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб працоўных чатах і абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі

29 Сту 2025

28 студзеня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках сумесных мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная сустрэча з адвакатам па тэме “Працоўныя чаты і абарона гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лідар кінапракату 1957 года: фільм “Нашы суседзі”

29 Сту 2025

28 студзеня наведвальнікаў залы дакументаў па мастацтве (пам. 306) зноў захапіла “Магія кінакадра”: першы кінапаказ года прадставіў фільм “Нашы суседзі” (1957) – бытавую камедыю рэжысёра Сяргея Сплашнова, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты