ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў
Тэставы доступ да ЭБС Znanium.com

Праект #мысяродвас: розныя людзі адзінага грамадства супраць распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі

Праект #мысяродвас: розныя людзі адзінага грамадства супраць распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі
Іншыя навіны

14 лістапада напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у мабільнай галерэі бібліятэкі адкрылася фотавыстаўка #мысяродвас.

Арганізатарамі сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і беларускае грамадскае аб'яднанне “Пазітыўны рух”.

У мабільнай галерэі выстаўлены здымкі фатографа Юліі Шаблоўскай. Гэта партрэты найбольш уразлівых да ВІЧ-інфекцыі груп насельніцтва, а таксама медыкаў, сацыяльных работнікаў, чыноўнікаў, журналістаў і проста неабыякавых людзей, якія падтрымліваюць філасофію навукова-абгрунтаваных праграм прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. Праект папулярызуе ідэю разнастайнага грамадства, якое яднаецца перад праблемай ВІЧ-інфіцыравання, – фатаграфіі на выстаўцы размешчаны ўперамешку і не паказваюць прыналежнасць чалавека да пэўнай групы.

На стэндах з інфаграфікай прадстаўлены паказчыкі інфіцыравання ў Беларусі, статыстыка шляхоў перадачы ВІЧ-інфекцыі за 2005–2016 гады, віды дыскрымінацыі непаўналетніх з імунадэфіцытам, метады барацьбы з ростам эпідэміі і многае іншае.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава расказала пра ўклад установы ў распаўсюджванне ведаў на тэму барацьбы з ВІЧ-інфекцыяй і папулярызацыю талерантнага стаўлення да людзей з імунадэфіцытам.

Куратар выстаўкі #мысяродвас Кацярына Парфянюк і аўтар здымкаў Юлія Шаблоўская падзякавалі партнёрам праекта, а таксама ўдзельнікам фотасесіі за актыўную працу і неабыякавае стаўленне да прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

На адкрыцці фотапраекта таксама выступілі прадстаўнік Дзіцячага фонду ЮНІСЕФ у Беларусі доктар Рашэд Мустафа Сарвар, пасол добрай волі Святлана Бароўская, аналітык ПРААН у Беларусі па пытаннях камунікацыі і папулярызацыі Аляксей Чыстадарскі, асістэнт кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ганна Васіленка, намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Іна Карабан, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Рэспублікі Беларусь Кацярына Шэлегава.

Напрыканцы мерапрыемства гасцям выстаўкі прапанавалі запоўніць анкеты, якія дапамогуць зразумець, што кожны з іх можа зрабіць для пераадолення росту эпідэміі ВІЧ-інфекцыі.

Падрабязнасці аб праекце можна знайсці па хэштэгу #мысяродвас ў сацыяльнай сетцы Facebook.


Фотавыстаўка будзе доўжыцца да 25 лістапада 2018 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by


Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам