ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Міжнародная абарона праў дзіцяці
“Адысея Саламеі Русецкай” – новы віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі

У бібліятэцы адкрылі “Краму з цытатамі”

У бібліятэцы адкрылі “Краму з цытатамі”
Іншыя навіны

13 лістапада ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адкрылася выстаўка “Крама з цытатамі”.

Арганізатарамі сталі Польскі інстытут у Мінску, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і праект “Крама з цытатамі” (Познань, Польшча).

Наведвальнікаў выстаўкі чакаюць 30 цытат вядомых палякаў у графічным афармленні. Аўтар ідэі дызайнер Дар'я Мельцажэвіч стварае партрэты асоб, якія ўнеслі ўклад у культуру і мастацтва. Выявы, дапоўненыя цытатамі, кароткімі і ёмістымі, інтрыгуюць і пераконваюць чытача пазнаёміцца ​​з творчасцю іх аўтараў.

Першапачаткова прынты друкавалі на футболках і сумках і прадавалі праз інтэрнэт. Пазней “Крама з цытатамі” матэрыялізавалася ў горадзе Познань – на адкрыцці выстаўкі прэзентавалі частку сувенірнай прадукцыі польскай крамы.

Мастацкую экспазіцыю дапоўніла выстаўка кніг з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – творы прадстаўленых польскіх аўтараў можна ўбачыць як у арыгінале, так і ў перакладзе на беларускую або рускую мовы.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі адзначыў важнасць культурнага ўзаемадзеяння паміж краінамі і павіншаваў гасцей з Польшчы са 100-годдзем незалежнасці.

Дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі падзякаваў Нацыянальнай бібліятэцы за шматгадовае супрацоўніцтва і нагадаў пра фестываль “Месяц польскай культуры”, арганізаваны сумесна з беларускімі партнёрамі. На працягу лістапада ў сталіцы пройдзе шэраг рознафарматных мерапрыемстваў – прэзентацыі кніг, сустрэчы з польскімі пісьменнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, літаратурна-музычны праект і ў тым ліку літаратурна-мастацкая выстаўка “Крама з цытатамі”.

Дызайнер Дар'я Мельцажэвіч удакладніла, што мэта праекта "Крама з цытатамі" – наблізіць людзей да міру культуры і мастацтва, а таксама прыцягнуць да чытання добрай літаратуры.


Выстаўка будзе доўжыцца да 4 лютага 2019 года
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

З 27 лістапада экспазіцыя размешчана ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам