ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Адкрыўся VI Форум бібліятэкараў Беларусі
Да 95-годдзя літаратурна-мастацкага аб’яднання “Узвышша”

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка “Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі” (+відэа)

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка “Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі” (+відэа)
Іншыя Навіны

27 мая з нагоды адкрыцця выстаўкі “Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі” прайшоў прадпрагляд экспазіцыі з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыо Бальдзі і генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага.

Раман Сцяпанавіч расказаў гасцям, што бібліятэку з Італьянскай Рэспублікай звязвае шматгадовае сяброўства, пацвярджэннем якога з’яўляюцца ўзаемныя візіты і сумесныя праекты, а таксама падкрэсліў: “Кожны праект Рэспублікі Італія адрозніваецца высокім эстэтычным і мастацкім узроўнем і выклікае вялікую зацікаўленасць беларускай грамадскасці. Сёння мы з дапытлівасцю вандроўніка чакаем новага знаёмства з сонечнай краінай праз прызму гістарычных і сучасных фотаздымкаў”.

“Я шчаслівы прадставіць беларускай публіцы выстаўку, – сказаў Марыа Бальдзі, – і я ганаруся тым, што раблю гэта напярэдадні святкавання Дня Італьянскай Рэспублікі!” Спадар пасол расказаў прысутным аб праекце і заўважыў, што выстаўка пачынае сваё падарожжа з Мінска, потым адправіцца ў Санкт-Пецярбург і іншыя дыпламатычныя прадстаўніцтвы Італіі”.

Трэба адзначыць, што фонды беларускага “алмаза ведаў” налічваюць каля 5 тысяч выданняў на італьянскай мове. У бібліятэцы таксама захоўваецца каля 400 старадрукаў, выдадзеных у Італіі пачынаючы з 1475 і па 1800 год.

Спецыяльна да адкрыцця фотавыстаўкі ў музеі кнігі былі выстаўлены каштоўныя выданні з фондаў бібліятэкі: рарытэт “Боская камедыя” Дантэ Аліг’еры, першая кніга, надрукаваная Нікола дэ Ларэнца ў родным горадзе паэта ў 1481 г., і адно з самых ранніх выданняў з гравюрамі на метале, а таксама падарунак Італіі Ныцыянальнай бібліятэцы – факсіміле рукапісу самага старажытнага на сённяшні дзень манускрыпта “Боская камедыя” Дантэ Аліг’еры, вядомага як "Manoscritto Palatino 313", арыгінал якога захоўваецца ў Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Фларэнцыі.

Выстаўка “Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі” – гэта 126 фотаздымкаў 75 фатографаў, якія занялі сваё месца ў галерэях бібліятэкі і расказваюць гледачам аб прыгажосці і разнастайнасці Італіі, яе краявідах, крэатыўнасці і людзях. А назва выстаўкі “Italiae” (Італіі) – наўмысна ў множным ліку – прадстаўляе нагляднае сведчанне таго, як адбывалася эвалюцыя, і падкрэслівае шматлікасць гэтай краіны, разнастайнай, складанай, адначасова старажытнай і заўсёды актуальнай, напоўненай традыцыямі і інавацыямі, з моцнай рэгіянальнай ідэнтычнасцю ад поўначы да поўдня.

Экспазіцыю складаюць тры часткі: “Краявіды”, “Праца”, “Асобы” – фатаграфіі з атэлье, хроніка і мастацкае фота розных стыляў. Гэта цікавы шлях, які пачынаецца з братоў Алінары і вялізнага свету вакол іх, уключае розныя калекцыі і архівы, каб праз вялікіх майстроў фатаграфіі ХХ і ХХІ стагоддзяў прыйсці да самых сучасных эксперыментаў.

Выстаўка “Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі” дапамагае прасачыць за пераўтварэннямі ў краіне на мове, здольнай адлюстраваць геаграфічную разнастайнасць, даследаваць глыбіні гісторыі і адначасова патрапіць у таямніцы гэтых мясцін, якія пераўтвараюць многія Італіі ў адзіную Італію…

Запрашаем усіх жадаючых атрымаць асалоду ад фотаздымкаў сонечнай краіны!

Выстаўка працуе да 27 чэрвеня 2021 г. у галерэях “Атрыум” і “Лабірынт” (3-ці паверх).
Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам