ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Культурны код” для кожнага
Новы праект да 80-годдзя вызвалення Савецкай Беларусі

100 кніг у гонар 100-годдзя абвяшчэння Турэцкай Рэспублікі

100 кніг у гонар 100-годдзя абвяшчэння Турэцкай Рэспублікі
Іншыя Навіны

26 снежня ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар “алмазу ведаў” калекцыі са 100 кніг, прадстаўленай Нацыянальнай бібліятэкай пры Адміністрацыі Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі і Пасольствам Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Колькасць кніг сімвалічная: у 2023 годзе Турцыя адзначае 100-годдзе з дня абвяшчэння Турэцкай Рэспублікі. У калекцыі – творы, якія прадстаўляюць культурныя і мастацкія каштоўнасці, рэгіянальныя традыцыі, гісторыю, прыроду і антычныя рэгіёны Турцыі. Акрамя таго, у падборцы прысутнічаюць творы турэцкай літаратуры, даследаванні, прысвечаныя турэцкай мове, а таксама слоўнікі.

Кнігі будуць цікавыя тым, хто вывучае турэцкую мову, а таксама ўсім, хто цікавіцца культурай, гісторыяй і славутасцямі Турцыі.

Turki-3.jpg

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафа Азджан і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, а таксама супрацоўнікі бібліятэкі і дыпламатычнага прадстаўніцтва Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

У прамове спадар Азджан распавёў пра праект “Бібліятэкі кніг свету”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай пры Адміністрацыі Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі. У рамках праекта ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Турцыі прадстаўлены раздзелы з кнігамі 110 краін свету, уключаючы літаратуру, перададзеную Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках праекта “Беларусь сёння”.

Turki-4.jpg

Вадзім Гігін адзначыў значнасць дадзенага мерапрыемства для абедзвюх краін, паколькі культурны дыялог – гэта тое, што дазваляе лепш пазнаць адзін аднаго і ўмацаваць супрацоўніцтва.

У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава-прагляд каштоўных усходніх (турэцкіх) рукапісаў XVI–XIX стст. з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Манускрыпты паступілі з калекцыі вядомага военачальніка і дзяржаўнага дзеяча графа Івана Фёдаравіча Паскевіча (1782–1856).

Turki-2.jpg

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам