ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Усебеларуская акцыя “Пытанне прэзідэнту”
Аман кліча

Аўтарскае права ў сучасных умовах: практыка і рэгуляванне

Аўтарскае права ў сучасных умовах: практыка і рэгуляванне
Іншыя Навіны

20 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў рэспубліканскі семінар «Аўтарскае права ў сучасных умовах: практыка і рэгуляванне».


Арганізатары семінара: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці, Міжнародная федэрацыя арганізацый па правах на капіраванне.

У рабоце семінара бралі ўдзел прадстаўнікі вышэйназваных арганізацый і ўстаноў, прадстаўнікі парламента Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх і абласных бібліятэк, бібліятэк ВНУ, спецыялісты ў галіне аўтарскага права.

З дакладамі на семінары выступілі:

  • Тлеўлесава Саўле, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (WIPO), Жэнева;
  • Фічар Міхал, старшыня Альянсу ў галіне аўтарскага права краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (СЕЕСА);
  • Варанецкая Аксана, Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
  • Бічурын Аляксей, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці;
  • Баніянітэ Эмілія, Еўрапейскае бюро Асацыяцыі бібліятэк, (EBLIDA);
  • Рыбакур Інгрыд, Міжнародная федэрацыя арганізацый па правах на капіраванне (IFRO).

Падчас семінара пры ўдзеле вядучых айчынных і замежных экспертаў разгледжаны найбольш актуальныя пытанні практычнай рэалізацыі і абароны аўтарскіх праў у Рэспубліцы Беларусь: выкарыстанне твораў у сферы культуры, тэлерадыёвяшчання, бібліятэчнай дзейнасці і іншых сацыяльна значных галінах з прымяненнем сучасных камунікацыйных тэхналогій; прыкладныя аспекты рэалізацыі абмежаванняў і выключэнняў з аўтарскіх праў з улікам лепшага сусветнага вопыту, тэндэнцый у развіцці нацыянальнага прававога рэгулявання, праваўжывальнай практыкі. Істотная ўвага нададзена развіццю ў Беларусі механізмаў калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў, выканаўцаў і іншых уладальнікаў аўтарскіх і сумежных праў.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам