ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Якія сакрэты Францыска Скарыны?
Правілы добрага тону

Аб прадстаўленні нацыянальных дакументаў у электронных каталогах

Аб прадстаўленні нацыянальных дакументаў у электронных каталогах
Іншыя Навіны

30 мая на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі адбыўся круглы стол “Прадстаўленне нацыянальных дакументаў у электронных каталогах бібліятэк Беларусі: стан, праблемы і шляхі іх вырашэння”.


Пасяджэнне круглага стала было арганізавана камітэтамі па каталагізацыі і бібліяграфічнай дзейнасці Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (ББА) з мэтай абмену вопытам работы па адлюстраванні нацыянальных дакументаў у электронных каталогах і базах даных найбуйнейшых бібліятэк і інфармацыйных устаноў Беларусі, абмеркавання складаных выпадкаў па ідэнтыфікацыі нацыянальных дакументаў.

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел 70 прадстаўнікоў найбуйнейшых бібліятэк нашай краіны: Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ), Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі (БелСГБ) імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі, Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі, Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна, Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Я. Купалы; бібліятэк ВНУ – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ), Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася дырэктар РНТБ Р.Н. Сухарукава. Мадэратарамі круглага стала выступілі старшыня камітэта па каталагізацыі Л.Л. Бушыла і старшыня камітэта па бібліяграфічнай дзейнасці ББА Н.В. Несцяронак.

З дакладам “Нацыянальны дакумент як аб’ект адлюстравання ў бібліятэчных пошукавых сістэмах” выступіла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Т.В. Кузьмініч.

Фарміраванню кантэнту і арганізацыйна-метадычным аспектам вядзення зводнага электроннага інфармацыйнага рэсурсу “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі” было прысвечана выступленне І.У. Градоўкінай, загадчыцы аддзела НББ.

Відавочна цікавасць удзельнікаў да абмяркоўваемай тэмы ідэнтыфікацыі беларускага нацыянальнага дакумента.

У дыскусіі прынялі актыўны ўдзел Л.Л. Бушыла, загадчыца аддзела НББ, Н.П. Зелянеўская, загадчыца аддзела НББ, С.А. Пугачова, загадчыца аддзела НББ, Н.І. Гурыновіч, галоўны бібліятэкар бібліятэкі БДЭУ, С.І. Варановіч, загадчыца аддзела БелСГБ імя І.С. Лупіновіча, Н.В. Несцяронак, загадчыца аддзела РНТБ.

Вялікую цікавасць выклікала абмеркаванне складаных выпадкаў вызначэння нацыянальнага дакумента, у тым ліку прымяненне поля 615 Belmarc-фармату ў бібліяграфічных запісах, а таксама прэзентацыя выдання “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі: методыка стварэння і выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў”, якое выйшла ў 2016 годзе.

Удзельнікі круглага стала адзначылі неабходнасць дапрацоўкі “Метадычных рашэнняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па вызначэнні нацыянальнага дакумента”.

Па выніках круглага стала прапанавана:

  1. Бібліятэкам, якія выкарыстоўваюць Belmarc-фармат для прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у электронных каталогах і базах даных, пры каталагізацыі нацыянальнага дакумента абавязкова ўжываць поле 615 “Беларускі нацыянальны дакумент”.
  2. Бібліятэкам, якія выкарыстоўваюць іншыя фарматы прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у электронных каталогах і базах даных, пры каталагізацыі нацыянальнага дакумента выкарыстоўваць поле 610 (неўніфікаваныя тэматычныя тэрміны) “Беларускі нацыянальны дакумент”.
  3. Складаныя выпадкі вызначэння нацыянальнага дакумента прадстаўляць для абмеркавання і прыняцця рашэнняў у Нацыянальную бібліятэку Беларусі, камітэты па каталагізацыі і бібліяграфічнай дзейнасці ББА.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам