ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача ў дар кніг
Выстаўка акварэлі “Акварэалізм”

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у мадэльны Бібліятэчны кодэкс для дзяржаў – удзельніц СНД

Іншыя Навіны

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтаваны і накіраваны ў Бібліятэчную асамблею Еўразіі прапановы аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у мадэльны Бібліятэчны кодэкс для дзяржаў – удзельніц СНД.


Прапанавана ўнесці змяненні і дапаўненні ў мадэльны Бібліятэчны кодэкс для дзяржаў – удзельніц СНД у частцы, што датычыцца стварэння электронных копій дакументаў і даступнасці іх карыстальнікам (у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь, зацверджаным 17 мая 2011 г. № 262-З, прынятым Палатай прадстаўнікоў 27 красавіка 2011 г. і адобранай Саветам Рэспублікі 28 красавіка 2011 г.).

16 мая 2012 г. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі МПА СНД па культуры, інфармацыі, турызме і спорце, на якім былі адобраны дадзеныя прапановы.

Камісія пастанавіла:

  1. Пагадзіцца з прапановай Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі і дапоўніць артыкул 51 "Агульнадаступнасць нацыянальнай бібліятэкі" раздзела 16 мадэльнага Бібліятэчнага кодэксу для дзяржаў – удзельніц СНД абзацамі наступнага зместу:
    • "дазволам ствараць адзінкавыя копіі, у тым ліку ў электроннай форме, экзэмпляраў твораў, правамерна ўведзеных у грамадзянскае абарачэнне пры ўмове адсутнасці мэты здабывання прыбытку без згоды аўтара або іншага праваўладальніка і без выплаты аўтарскай узнагароды, але з абавязковым указаннем імя аўтара, твор якога выкарыстоўваецца, і крыніцы запазычання:
      1. у мэтах забеспячэння захаванасці і даступнасці для карыстальнікаў:
        • старых, зношаных, сапсаваных, дэфектных экзэмпляраў твораў;
        • адзінкавых і (або) рэдкіх экзэмпляраў твораў, рукапісаў, выдача якіх карыстальнікам можа прывесці да іх страты, псавання або знішчэння;
        • экзэмпляраў твораў, запісаных на машыначытаемых носьбітах, для карыстання якімі адсутнічаюць неабходныя сродкі;
        • экзэмпляраў твораў, якія маюць выключна навуковае і адукацыйнае значэнне;
      2. у мэтах узнаўлення, замены страчаных або сапсаваных экзэмпляраў твора, а таксама для перадачы экзэмпляраў твора іншым агульнадаступным бібліятэкам, страціўшым іх па якіх-небудзь прычынах са сваіх фондаў.

      Пры гэтым экзэмпляры твораў, выражаныя ў электроннай форме, могуць выдавацца ў часовае бязвыплатнае карыстанне (у тым ліку ў парадку ўзаемнага выкарыстання бібліятэчных рэсурсаў) толькі ў памяшканні бібліятэкі пры ўмове выключэння магчымасці далейшага стварэння электронных копій твора;

    • дазволам ствараць у адзіным экзэмпляры і выдаваць копіі, у тым ліку ў электроннай форме, асобных артыкулаў і малааб’ёмных твораў, правамерна апублікаваных у зборніках, газетах і перыядычных друкаваных выданнях, кароткіх урыўкаў з іншых правамерна апублікаваных пісьмовых твораў (з ілюстрацыямі або без ілюстрацый) па пытаннях грамадзян для навуковых і адукацыйных мэт пры ўмове адсутнасці мэты здабывання прыбытку без згоды аўтара або іншага праваўладальніка і без выплаты аўтарскай узнагароды, але з абавязковым указаннем імя аўтара, твор якога выкарыстоўваецца, і крыніцы запазычання".
  2. Прасіць Савет Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў уключыць пытанне "Аб унясенні дапаўнення ў мадэльны Бібліятэчны кодэкс для дзяржаў – удзельніц СНД" на разгляд пленарнага пасяджэння Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД.
  3. Даручыць старшыні камісіі, члену Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве, прававых і судовых пытаннях, развіцці грамадзянскага супольніцтва Я.Г. Тарло выступіць на пленарным пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД па дадзеным пытанні.
Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам