ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пачынаем дзяліцца энергіяй: Бібліяноч пачалася!
Нацыянальная бібліятэка на турыстычнай выставе “Спадчына Беларусі”

Адбыліся Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – 2022 (+відэа)

Адбыліся Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – 2022 (+відэа)
Іншыя Навіны

28–29 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзілі XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 100-гадовай гісторыі фарміравання фонду.

За два дні на пленарным і рабочых пасяджэннях прагучала больш за 50 дакладаў ад навукоўцаў з Беларусі і Расіі. Анлайн-трансляцыя канферэнцыі дазволіла завочна папрысутнічаць у якасці гасцей усім жадаючым з розных краін. 

MKH-2022-1.jpg

Ад імя першага намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерыя Грамады і генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксаны Кніжнікавай удзельнікаў мерапрыемства павітаў дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў Віктар Пшыбытка, у аддаленым фармаце – генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі Вадзім Дуда.

MKH-2022-2.jpg

На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады рэктара Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыта Афанасія (Сакалова), загадчыцы навукова-даследчага аддзела рэдкіх кніг Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі Джамілі Рамазанавай, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук Юрыя Лабынцава і старшага навуковага супрацоўніка Ларысы Шчавінскай, галоўнага бібліёграфа навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіны Кірэевай

MKH-2022-3.jpg

Кірылічныя выданні, рукапісы Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, знакамітыя дзеячы навукі і культуры Беларусі – далёка не поўны пералік цікавых і актуальных тэм, паднятых на мерапрыемстве. Кола пытанняў, якія абмяркоўваліся на канферэнцыі, ахапіла важныя аспекты развіцця кніжнай культуры – ад рукапісаў да выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій на ўсіх этапах функцыянавання кнігі.

Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні праходзяць штогод і аб'ядноўваюць спецыялістаў і навукоўцаў з розных краін, з'яўляючыся добрай пляцоўкай для абмеркавання праблем захавання, вывучэння і перадачы будучым пакаленням кніжнай спадчыны і культуры.⁠

Праграма XVІІI МКЧ

Відэазапіс канферэнцыі:
https://youtu.be/Xg_HMpbeeYs (1-шы дзень)
https://youtu.be/BF3kQocbQMM (2-гі дзень)

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам