ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
«Я не самотны, я кнігу маю...»
Прамяністая творчасць: “Сонца” ў “Панараме”

Адкрыты доступ да “ASTM Compass Abstract”

Адкрыты доступ да “ASTM Compass Abstract”
Іншыя Навіны

Для карыстальнікаў бібліятэкі і арганізацый – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты доўгатэрміновы бясплатны доступ да электроннага інфармацыйнага рэсурсу “ASTM Compass Abstract”.


ЭІР “ASTM Compass Abstract” – прадукт кампаніі “ASTM International”, якая з'яўляецца адным з вядучых распрацоўшчыкаў і выдаўцоў міжнародных стандартаў.

У “ASTM Compass Abstract” прадстаўлены бібліяграфічныя звесткі і анатацыі на больш чым 60 тысяч стандартаў у галіне аэракасмічнай, хімічнай, будаўнічай, ядзернай, нафтаперапрацоўчай і іншых сферах вытворчасці, а таксама на 1 700 кніг і 8 рэцэнзаваных часопісаў.

Рэсурс прызначаны для тэхнічных універсітэтаў, бібліятэк і навукова-даследчых інстытутаў і будзе карысны выкладчыкам, аспірантам, магістрантам і студэнтам.

Мова рэсурсу – англійская, ёсць магчымасць пераключэння мовы інтэрфейса на рускую.

Доступ адкрыты да 31 снежня 2019 г.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам