ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Высокая якасць
Тэставы доступ да выданняў па пытаннях абароны і бяспекі

Акцыя “Я выбіраю прафесію”

Акцыя “Я выбіраю прафесію”
Іншыя Навіны

23 сакавіка Нацыянальная бібліятэка ўзяла ўдзел у Адзіным дні адчыненых дзвярэй, арганізаваным у рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Я выбіраю прафесію” ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.

Будучыя абітурыенты атрымалі інфармацыю пра спецыфіку работы ў Нацыянальнай бібліятэцы, суправаджэнне маладых спецыялістаў у перыяд іх прафесійнай адаптацыі, кар’ерныя магчымасці і ўмовы працы, перспектывы рэалізацыі здольнасцей і талентаў. Ім быў акрэслены спектр кампетэнцый неабходны для працы ў галоўнай скарбніцы ведаў краіны.

ya_vybirayu_professiyu_1.jpg

Адзіны дзень адчыненых дзвярэй дазволіў наглядна прадэманстраваць будучым студэнтам усе магчымасці і перавагі працы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Гэта зацікавіла маладых людзей і іх бацькоў.

Дзякуем Мінскаму дзяржаўнаму лінгвістычнаму ўніверсітэту за запрашэнне і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам