ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Літаратурны мост будуе моладзь
Чытаць, думаць, развівацца

Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць

Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць
Іншыя навіны

22 кастрычніка ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё культурна-асветніцкага праекта “Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць”.


Праект арганізаваны Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (24 кастрычніка) і складаецца з фота- і кніжнай выстаўкі “ААН для міру і дабрабыту народаў”.

У дакументах, экспануемых на кніжнай выстаўцы, раскрываецца шматгранная дзейнасць ААН ва ўсім свеце, а ў асобным раздзеле прадстаўлена літаратура, якая асвятляе розныя аспекты супрацоўніцтва Беларусі з гэтай міжнароднай арганізацыяй. Трэба адзначыць, што Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае статус дэпазітарыя ААН ужо больш за паўстагоддзя. Экспазіцыя змяшчае звыш 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Як адзначыла пад час адкрыцця выстаўкі першы намеснiк дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава, у бібліятэцы змешчана больш за 200 тысяч дакументаў, што датычацца дзейнасці ААН. Гэтыя дакументы, па яе словах, маюць пастаянную аўдыторыю, якая раней абслугоўвалася толькі друкаванымі дакументамі, але з 2004 года выданні сталі даступнымі і ў электронным фармаце, што дазволіла больш аператыўна забяспечваць чытачоў неабходнай інфармацыяй.

Другая частка праекта – фотаэкспазіцыя – прысвечана гісторыі ААН і той ролі, якую выконвала Беларусь пры яе стварэнні, адлюстроўвае дзейнасць арганізацый сістэмы ААН у рамках рэалізацыі “Мэтаў развіцця тысячагоддзя”. Кожны фотаздымак – гэта асобная гісторыя рэалізацыі гуманітарных і міратворчых праектаў у розных краінах свету.

“ААН – гэта не толькі мужчыны ў шыкоўных касцюмах і гальштуках, ААН – гэта ўсе тыя людзі, якіх мы бачым на фотаздымках, усе, хто вакол нас”, – адзначыў на ўрачыстасці прадстаўнік ААН у Беларусі Санака Самарасінха. Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь працягвае адыгрываць актыўную ролю ў дзейнасці ААН, у сувязі з чым падзякаваў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за тое, што яе супрацоўнікі беражліва захоўваюць дакументы, якія могуць у перспектыве дапамагчы моладзі пабудаваць лепшы свет.

Абедзве выстаўкі будуць працаваць да 7 лістапада: фатаграфічная – у мабільнай галерэі (3-ці паверх), кніжная – у аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207).

                                                               
                                                                 

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам