ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тры кнігі Васіля Быкава выйшлі па-ўкраінску ў выдавецтве "Знання"
Францыск Скарына – наш першадрукар!

Бібліятэка сустракае гасцей II Еўрапейскіх гульняў

Бібліятэка сустракае гасцей II Еўрапейскіх гульняў
Іншыя Навіны

21 чэрвеня бібліятэку наведаў старшыня прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік.

Палітык прыбыў у Беларусь на цырымонію адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. У рамках візіту спадар Додзік пабываў на экскурсіі ў галоўным кнігасховішча краіны.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі пазнаёміў госця з гісторыяй “алмаза ведаў”, яго архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем.

Падчас экскурсіі Міларад Додзік наведаў выстаўку “Беларусь спартыўная”, якая ўваходзіць у культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў, а таксама пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей у музеі кнігі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам