ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Старое слова Скарыны
Пра выкарыстанне платформы Web of Science

Білет у дарослае жыццё ўручалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

Білет у дарослае жыццё ўручалі ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя Навіны

15 сакавіка ў бібліятэцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў і членскіх білетаў БРСМ навучэнцам Першамайскага раёна г. Мінска.


Традыцыйна мерапрыемства было прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і адбылося ў рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.

Урачыстасць, афіцыйнасць і лёгкае хваляванне – не кожны дзень уручаюць такія важныя дакументы, як пашпарт! Бо пашпарт – гэта твар грамадзяніна, увасабленне гонару за сваю краіну, яе культуру і каштоўнасці. Удзельнікі цырымоніі ў юным узросце ў поўнай меры ўсведамляюць, што атрыманне білета ў дарослае жыццё гранічыць не толькі з пэўнай свабодай, але таксама і з вялікай адказнасцю. Сёння дзеці з’яўляюцца пераможцамі шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, алімпіяд і спаборніцтваў, а ў будучым таленавітая моладзь гатова з энтузіязмам працаваць для шчаслівага і мірнага жыцця сваёй краіны.

Галоўны дакумент навучэнцам Першамайскага раёна ўручылі ганаровыя госці цырымоніі: кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Ігар Кудрэвіч, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання Васіль Панасюк, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Бобрыкаў і Максім Місько.

Словы віншавання ў адрас дзяцей прагучалі ад намесніка кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Алены Асадчай, першага сакратара БРСМ Першамайскага раёна Алены Лісай, дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання Арцёма Вілюхі і Уладзіміра Краўчонка. Госці ўручылі самым актыўным і таленавітым членскія білеты БРСМ, пажадаўшы поспехаў і новых дасягненняў у тых занятках і хобі, якія дзеці для сябе абралі.

Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства для моладзі прайшла аглядная экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Для дасягнення пастаўленых мэт і атрымання прафесійных ведаў сюды яны вернуцца яшчэ не раз. А мы заўсёды будзем рады ў гэтым дапамагчы! Так што, сардэчна запрашаем, моладзь!

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам