ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пейзаж за акном
Вынаходнiк аквавiты

Да 70-годдзя паэта-песенніка Фёдара Баравога

Да 70-годдзя паэта-песенніка Фёдара Баравога
Іншыя Навіны

24 кастрычніка ў бібліятэцы прайшоў творчы вечар, прысвечаны 70-годдзю Фёдара Баравога.

Сёння ўсе ведаюць юбіляра як паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі. Выканаўцамі песень на яго вершы сталі Руслан Аляхно, Іна Афанасьева, Віктар Вуячыч, Алег Сямёнаў, Ірына Сапунова і іншыя таленавітыя артысты.

Аднак не ўсім вядома, што Фёдар Іванавіч па адукацыі інжынер і за сваё жыццё паспеў змяніць некалькі спецыяльнасцей: ад грузчыка, слесара, брыгадзіра да кіраўніка розных структурных падраздзяленняў у транспартнай сетцы, нават стаў бізнесменам. Аднак лёс не даў загінуць таленту – Фёдар Іванавіч пачаў пісаць.

Да круглай даты ў Нацыянальнай бібліятэцы сабраліся блізкія, сябры, калегі юбіляра, сярод якіх вядомыя дзеячы мастацтва, пісьменнікі, кампазітары. У канферэнц-зале прагучалі вершы і песні аўтарства Фёдара Баравога і іншыя творчыя нумары.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам