ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з адвакатам аб вырашэнні зямельных спрэчак
Дзіўнае побач…

Дыялогавая пляцоўка з беларусамі замежжа

Дыялогавая пляцоўка з беларусамі замежжа
Іншыя Навіны

21 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча, прадстаўнікоў дзяржаўных структур і грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа.

Удзел ўзялі Анатоль Маркевіч, саветнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксей Крывальцэвіч, загадчык сектара па справах нацыянальнасцей апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Алена Бязручка, кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа з Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Латвійскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан, Рэспублікі Башкартастан, Рэспублікі Карэлія і многіх гарадоў Расійскай Федэрацыі.

Беларусы замежжа падзяліліся інфармацыяй аб дзейнасці па захаванні і папулярызацыі беларускай культуры, гісторыі, мовы за межамі Беларусі.


У рамках мерапрыемства Анатоль Маркевіч уручыў памятны сувенір прадстаўніку беларусаў Карэліі Мірону Перхіну, які ў лісце да Дзеда Мароза напісаў, што вельмі хоча пабываць у Беларусі, дзе ніколі яшчэ не быў, а толькі чуў велізарную колькасць апавяданняў аб нашай цудоўнай краіне ад сваёй вельмі актыўнай і да глыбіні душы ўлюбёнай у Беларусь бабулі – старшыні грамадскага аб’яднання беларусаў Карэліі Святланы Барташэвіч.

Па выніках дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа Анатоль Маркевіч узнагародзіў граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь кіраўнікоў беларускай дыяспары за шматгадовую працу і вялікі асабісты ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай культуры ў краіне пражывання.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам