ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мір і бяспека для ўсіх народаў!
Медыяцыя як альтэрнатыўны спосаб урэгулявання спрэчак

Дзень беларускага пісьменства разам з Нацыянальнай бібліятэкай!

Дзень беларускага пісьменства разам з Нацыянальнай бібліятэкай!
Іншыя Навіны

3–4 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі возьме ўдзел у святкаванні XXIX Дня беларускага пісьменства. Сёлета свята прыме вядомы з XVI стагоддзя горад Добруш, у якім былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з’яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.

У свой юбілейны год Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала экспазіцыю “Кніжнае стагоддзе”, прымеркаваную да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Года гістарычнай памяці і Дня беларускага пісьменства. Сярод экспанатаў – першы статут установы (1926), першы пуцяводнік (1969), першы зводны рэтраспектыўны каталог друкаванай кнігі “Кніга Беларусі” (1986), матэрыялы Першых кнігазнаўчых чытанняў (2000).

Паглыбіць свае веды пра гісторыю роднай краіны можна будзе на прэзентацыях электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР) праз каштоўны і разнастайны збор дакументаў – ЭІР “Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі” (калекцыі “Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах” і “Бібліятэчная справа Беларусі ў асобах”) і ЭІР “Гомельшчына ў рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Спецыяльна для гасцей Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе  інтэрактыўную прастору, дзе любы наведвальнік атрымае магчымасць асабіста дакрануцца да факсімільных выданняў знакавых узораў айчыннай кніжнай культуры, стаць удзельнікам тэматычнай віктарыны “Загадкі кніжнай скарбніцы”, павіншаваць бібліятэку і пакінуць свае пажаданні і нават сабраць пазл! Кожны ўдзельнік, які паспяхова адкажа на пытанні, зможа зрабіць памятны запіс у Кнізе пераможцаў, а першыя 100 пераможцаў атрымаюць памятныя сувеніры.

Дзень беларускага пісьменства штогод святкуецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня і традыцыйна праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і творчасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

Месца правядзення: г. Добруш, сквер на пр. Міра.

Чакаем вас!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам