ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 190-годдзя з дня нараджэння І.Я. Спрогіса
Кнігі ў дар ад Банка ВТБ (Беларусь)

Экскурсія напярэдадні Дня Незалежнасці

Экскурсія напярэдадні Дня Незалежнасці
Іншыя Навіны

30 чэрвеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку прыехалі ўдзельнікі 1-га ваенна-палявога збору ваенна-патрыятычных клубаў унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў.

Узрост выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў – ад 14 да 17 гадоў (9–10 класы дзяржаўных устаноў адукацыі). Асноўнай задачай ваенна-палявога збору з’яўляецца выхаванне армейскай і грамадзянскай моладзі, прапаганда гістарычнай спадчыны беларускага народа.

Экскурсанты змаглі агледзець будынак бібліятэкі, пазнаёміцца з экспазіцыяй музея кнігі, задаць пытанні аб бібліятэцы і яе гісторыі, знайсці ў электронным каталогу свае любімыя кнігі.

Скончылася экскурсія на агляднай пляцоўцы, дзе кожны змог палюбавацца горадам з вышыні птушынага палёту.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам