ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Добры дзень, першакурснік!
Тэставы доступ да электронных рэсурсаў Амерыканскага фізічнага таварыства

Фонд бібліятэкі папоўніўся ўнікальнай крыніцай для вывучэння гісторыі Гродзенскага рэгіёна

Фонд бібліятэкі папоўніўся ўнікальнай крыніцай для вывучэння гісторыі Гродзенскага рэгіёна
Іншыя Навіны

Даведацца пра навіны Гродзенскай губерні, асноўныя кірункі жыцця гарадзенцаў у ХІХ ст., атрымаць карысныя парады і знайсці неабходныя аб’явы можна было ў газеце “Гродненские губернские ведомости”.

У зборах Беларусі амаль не захавалася асобнікаў гэтай крыніцы ведаў па гісторыі рэгіёна. Нацыянальнай бібліятэцы пашчасціла папоўніць свой фонд 64-ма адзінкамі 1840-х гг.

“Гродненские губернские ведомости” – урадавая газета, якая выдавалася ў губернскай друкарні на працягу 1838–1915 гг. У 1840-х друкавалася на паперы ручной вытворчасці без вадзянога знака. Варта адзначыць, што памер газеты быў невялікі ў параўнанні з сучаснымі перыядычнымі выданнямі. На першым аркушы ўсіх нумароў быў размешчаны герб губерні.

У афіцыйнай урадавай газеце публікаваліся дзяржаўныя дакументы, а таксама матэрыялы мясцовых улад. Асаблівую цікавасць уяўляе неафіцыйная частка, якая ўключае разнастайныя матэрыялы па гісторыі краю, яго этнаграфіі, археалогіі, краязнаўстве, медыцыне, асвеце, гандлі, сельскай гаспадарцы, прамысловасці і інш. Таксама ў выданні друкаваліся творы мастацкай літаратуры і вуснай народнай творчасці. Як і сёння, размяшчаліся парады, прыватныя аб’явы і рэклама.

Нумары газеты змяшчаюць імёны і прозвішчы жыхароў губерні, што можа стаць запатрабаванай інфармацыяй для даследчыкаў генеалогіі.

“Гродненские губернские ведомости” – каштоўны нацыянальны дакумент, які можа стаць аб’ектам даследаванняў для філолагаў, гісторыкаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў і ўсіх зацікаўленых гісторыяй роднага краю.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам