ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фотавыстаўка нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі
Прэзентацыя відэапраграмы Рафаэля Зарка і Уладзіміра Лявона

Фотавыстаўка “Сустракаючыся з Шанхаем, заключаем у абдымкі свет”

Іншыя Навіны

23 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі “Сустракаючыся з Шанхаем, заключаем у абдымкі свет”, прысвечанай городу Шанхаю і сусветнай выстаўцы “Экспа-2010”.


Шанхай з’яўляецца адбіткам таго няпростага гістарычнага шляху, які прайшла ў сваім развіцці новая сучасная ўрбаністычная культура. Гістарычная памяць і бляск сучаснасці, аб’ядноўваючыся, сфарміравалі тут багатую і поўную жыццёвай сілы культуру сучаснага кітайскага горада.

Правядзенне ў Шанхаі Сусветнай ўніверсальнай выстаўкі “Экспа-2010” з’яўляецца ў многіх адносінах сімвалічным. Як дзяржава, якая набірае моц, Кітай знаходзіцца на этапе імклівага развіцця сучаснай урбаністычнай культуры, і ў гэтым працэсе Шанхай, які развіваецца, з’яўляецца ўсекітайскім лідэрам і ўзорам для прыкладу ў самых розных галінах.

Шанхайская выстаўка “Экспа-2010”, лейтматывам якой з’яўляецца лозунг “Лепшы горад – лепшае жыццё”, дэманструе здабыткі розных краін у развіцці ўрбаністычнай культуры, дазваляе абменьвацца вопытам развіцця горадоў, ажыццяўляе цудоўныя магчымасці для распаўсюджвання перадавых канцэпцый гарадскога будаўніцтва.

На фотавыстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі экспануецца больш за 60 фатаграфій, якія прадстаўляюць сучасны Шанхай і выстаўку “Экспа-2010”. Работы вядомых кітайскіх фатографаў дазволяць наведвальнікам пазнаёміцца з гарадскім жыццём Кітая, убачыць ў ім увесь сённяшні свет і зазірнуць у яго будучыню.

Фотавыстаўка прымеркавана да Дзён Беларусі ў Кітаі (13–17 кастрычніка), Нацыянальнага дня беларускага павільёна на “Экспа-2010” у Шанхаі (11 кастрычніка) і Дня ўтварэння КНР (1 кастрычніка).

Тэлефоны для даведак: 293-28-60, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам