ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзень паэзіі – ποίησις дзень
Чытанне… навобмацак

Францыск Скарына і Прымаж Трубар – славянскія першадрукары

Францыск Скарына і Прымаж Трубар – славянскія першадрукары
Іншыя навіны

9 красавіка запрашаем прыняць удзел у пасяджэнні круглага стала “Францыск Скарына і Прымаж Трубар – славянскія першадрукары”.


Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Цюбінгенскі ўніверсітэт Эберхарда і Карла (зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія).

Пасяджэнне прысвечана выбітным гістарычным дзеячам Беларусі і Славеніі – Францыску Скарыне і Прымажу Трубару, а таксма беларуска-славенска-нямецкім культурным узаемасувязям.

У рабоце круглага стала прымуць удзел даследчыкі з Беларусі і Германіі. Ганаровымі ўдзельнікамі мерапрыемства будуць прафесар, доктар Антон Шындлінг (Anton Schindling) і прафесар, доктар Элен Відэр (Ellen Widder) з факультэта філасофіі Цюбінгенскага ўніверсітэта Эберхарда і Карла.

Францыск Скарына і Прымаж Трубар з’яўляюцца аднымі з заснавальнікаў нацыянальных культур, якія захавалі і развілі беларускую і славенскую мовы. Вяршыняй іх дзейнасці стала заснаванне нацыянальнага кнігадрукавання. У друкаванай кнізе яны бачылі невычарпальныя магчымасці духоўнай асветы народаў, выхавання высокіх хрысціянскіх, маральных і грамадзянскіх якасцей, развівалі традыцыі нямецкіх першадрукароў.

Круглы стол пройдзе ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 9 красавіка 2015 г. а 12-й гадзіне.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 82.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам