ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рукапіснае Евангелле ад Марка. ХХІ стагоддзе
Літургікон, або Служэбнік

Гарады Беларусі на старых паштоўках

Гарады Беларусі на старых паштоўках
Іншыя Навіны

27 мая ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя кнігі Вячкі Целеша “Гарады Беларусі на старых паштоўках”.


Кніга, напісаная на беларускай і англійскай мовах, пабачыла свет у 2014 годзе ў выдавецтве “Беларусь”.

У кнізе-альбоме змешчаны найбольш цікавыя паштоўкі як з калекцыі аўтара, так і з фондаў розных музеяў, бібліятэк, а таксама прыватных збораў. Многія з іх ніколі не публікаваліся.

Выданне дапаможа чытачу акунуцца ў гісторыю, успомніць мінулае, найбольш поўна раскажа пра архітэктуру гарадоў Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя, майстэрства мураванай кладкі і драўлянае дойлідства продкаў.

Кніга “Гарады Беларусі на старых паштоўках” прызначана ўсім аматарам гісторыі і фотамастацтва.

Прэзентацыя пачнецца а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам