31 мая ў бібліятэцы ладзіцца адкрыццё I Рэспубліканскай выстаўкі студэнцкай творчасці “Грані творчасці”.
Тэма-дэвіз творчай экспазіцыі – “Багдановіч. Маладыя жаданні”. Сёлета выстаўка прысвячаецца 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы – Максіма Багдановіча.
Упершыню паэзія славутага паэта адкрыецца з незвычайнага ракурсу – вобразы яго творчасці паўстануць у сучасным прачытанні студэнцкай моладдзю.
У аснове творчай выстаўкі – тэматычная інтэрактыўная экспазіцыя. Сінтэз літаратуры, фатаграфіі, жывапісу і музыкі дазволіць па-новаму адчуць творчасць Максіма Багдановіча, знайсці сугуччы ў настроі і жаданнях юнага паэта і сучаснай моладзі.
Нестандартнымі з'яўляюцца намінацыі, у якіх будуць прадстаўлены работы:
- летэрынг “Вянок вянкоў”;
- фота-альтэрнат “Я хацеў бы спаткацца з вамі…”;
- канцэптуальны візуальны сэт “Спасціжэнне красы”.
Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Выстаўка адкрыецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by