ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свята да нас прыходзіць
Ноты і тэксты песень з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – цяпер анлайн

Імпрэза да 60-годдзя бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” і прэзентацыя новага выдання “Беларусь вачыма бібліёграфа”

Імпрэза да 60-годдзя бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” і прэзентацыя новага выдання “Беларусь вачыма бібліёграфа”
Іншыя Навіны

23 снежня ў бібліятэцы прайшла інфармацыйна-асветніцкая імпрэза, прысвечаная 60-годдзю бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”, а таксама прэзентацыя новага выдання “Беларусь вачыма бібліёграфа”.

“Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” – старэйшае перыядычнае выданне бібліятэкі, якое штомесяц знаёміць з навінкамі айчыннага кнігавыдання і падзеямі гісторыка-культурнага жыцця. Сёння бюлетэнь з’яўляецца добрым дарадцай і памочнікам для розных катэгорый карыстальнікаў. Ён змяшчае цікавыя рубрыкі, спалучае бібліяграфічную інфармацыю з разнастайнымі аналітычнымі матэрыяламі і з’яўляецца карыснай крыніцай беларусазнаўчай інфармацыі.

Пра гісторыю і сённяшні дзень выдання, пра асоб, якія стваралі своеасаблівы бібліяграфічны летапіс краіны, расказала загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Ірына Градоўкіна.

З віншавальнай прамовай звярнулася дырэктар Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі Алена Іванова. Ад імя ўстановы-партнёра калектыву бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” была ўручана плакетка з падзякай за шматгадовае плённае супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнай бібліяграфіі.

Прафесар кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Валянціна Саітава падзялілася сваімі думкамі наконт выдання і яго значэння для падрыхтоўкі кадраў будучых бібліёграфаў.

З прэзентацыяй кнігі “Беларусь вачыма бібліёграфа”, створанай на падставе беларусазнаўчых матэрыялаў, якія публікаваліся на старонках бюлетэня, выступіла галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Наталля Барсукова.

З заключным словам выступіла намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч, якая ўручыла першыя экзэмпляры выдання “Беларусь вачыма бібліёграфа” запрошаным гасцям Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На імпрэзе прагучалі віншаванні і відэазвароты з нагоды юбілею бюлетэня. Да мерапрыемства былі падрыхтаваны выставы, прысвечаныя выданням “Беларусь вачыма бібліёграфа” і “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”.

"Новыя кнігі: па старонках беларускага друку": за 60 гадоў выдадзена 720 нумароў (рэпартаж "БелТА").

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам