ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нетрадыцыйныя спосабы малюнка. Тэхніка манатыпіі
Візіт Саветніка па культуры Прэзідэнта Ірана Ашары Алі Акбар

IV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

IV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя Навіны

20 лістапада 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё канферэнцыі IV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні “Новыя тэхналогіі ў захаванні дакументальнай спадчыны”.


Канферэнцыю адкрыў дырэктар нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі. З прывітальнымі словамі выступілі Міністр культуры Рэспублікі БеларусьУ.Ф. Мацвейчук, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА У.Р. Шчасны, Саветнік бюро ЮНЕСКА ў Маскве М.Лукашунас, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску Катрын Освальд-Рыхтэр.

У ходзе першага дня IV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў прайшлі пленарнае і секцыйныя пасяджэнні: секцыя 1 “Фарміраванне і захаванне дакументальнай спадчыны” і секцыя 2 “Дакументальныя помнікі ў рэальнай і віртуальнай прасторы”. На прэзентацыйнай сесіі была прадстаўлена інфармацыйная прадукцыя такіх сусветна вядомых выдавецтваў, як Emerald Group Publishing (Вялікабрытанія), ЗАТ “КАНЭК” (Расія), а таксама электронныя інфармацыйныя рэсурсы Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

Перад пачаткам мерапрыемства адбылася прэс-канферэнцыя.

У рамках канферэнцыі былі арганізаваны экскурсіі па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для замежных удзельнікаў.

Праграма канферэнцыі

 

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам