ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Усё пачынаецца з сям’і
Лепшая сельская библіятэка

Канферэнцыя міністраў адукацыі дзяржаў-удзельніц СНД

Канферэнцыя міністраў адукацыі дзяржаў-удзельніц СНД
Іншыя Навіны

14–15 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася XVI Канферэнцыя міністраў адукацыі дзяржаў-удзельніц СНД на тэму “Прафесійна-тэхнічная адукацыя і адукацыя для ўстойлівага развіцця”.


Мэта міжнароднай канферэнцыі – пошук спосабаў умацавання ролі прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў задавальненні адукацыйных запатрабаванняў насельніцтва, кадравых патрэб эканомікі і сацыяльнай сферы дзяржаў-членаў СНД шляхам абмену вопытам і распрацоўкі рэкамендацый па падтрымцы і развіцці адукацыі на міжнародным і рэгіянальных узроўнях.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі Рэспублікі Беларусь, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Міждзяржаўнага статыстычнага камітэта СНД, Інстытута статыстыкі ЮНЕСКА, Міжнароднага бюро асветы ЮНЕСКА, Міжнароднай арганізацыі працы і Сусветнага банка.

Былі абмеркаваны галоўныя пытанні канферэнцыі: прапановы па інвентарызацыі дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, план узаемадзеяння па пашырэнні прымянення дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій, падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў ВНУ, праект пагаднення аб павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў агульнаадукацыйных устаноў краін Садружнасці.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам