ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка Уладзіміра Ісачанкі “Дзіва жыцця”
Давай пагаворым, мама…

Канстытуцыя Піліпа Орліка цяпер і на беларускай мове (+відэа)

Канстытуцыя Піліпа Орліка цяпер і на беларускай мове (+відэа)
Іншыя Навіны

25 чэрвеня ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя выдання "Канстытуцыя Піліпа Орліка".

Беларускім грамадскім аб'яднаннем украінцаў "Ватра” быў перакладзены на беларускую мову гістарычны дакумент “Дагаворы і пастановы правоў і вольнасцяў вайсковых" 1710 года, вядомы як "Канстытуцыя Піліпа Орліка". Гэты помнік палітыка-прававой думкі лічыцца першай украінскай канстытуцыяй. Выданне дакумента на беларускай мове сімвалічна верне на радзіму імя яго аўтара: украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч Піліп Орлік – ураджэнец вёскі Касута (Мінская вобласць).

orlik_1.JPG

У прэзентацыі ўзялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Юханесан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Сарачан, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, старшыня Мінскага гарадскога грамадскага аб'яднання ўкраінцаў "Заповіт" Галіна Калюжная, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

Выданне "Канстытуцыі Піліпа Орліка" папоўніла фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Дзякуючы шведскаму паслу Крысціне Юханесан ў фондзе бібліятэкі зараз можна знайсці і копію лацінамоўнай версіі дакумента “Дагаворы і пастановы правоў і вольнасцяў вайсковых”, арыгінал якой захоўваецца на радзіме пасла. Падарункам у адказ стаў фотаальбом “Раритеты Национальной библиотеки Беларуси”, у якім адлюстраваны галоўныя скарбы “алмаза ведаў”.

У завяршэнне мерапрыемства для гасцей правялі экскурсію па выставе “Вялікая Перамога”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама: Багуслаў Радзівіл – герой папулярнага гістарычнага рамана

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам