ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Даведнік “Библиотеки Беларуси”
Адкрыты доступ да базы даных BioOne

Каралева Вясна – 2010

Каралева Вясна –  2010
Іншыя Навіны

21 красавіка ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшоў фінал Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна – 2010".


Заснавальнікі мерапрыемства – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Расійскі саюз моладзі, прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мир" у Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальная школа прыгажосці.

Асноўная ідэя конкурсу заключалася ў паданні прыгажосці як сукупнасці духоўных, інтэлектуальных якасцей, творчых здольнасцей і знешніх даных удзельніц.

У фінале "Каралевы Вясны – 2010" прынялі ўдзел дзяўчыны з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі. Нашу краіну прадстаўлялі пяць дзяўчын.

Удзельніцы прадэманстравалі свае сцэнічныя, артыстычныя, творчыя і інтэлектуальныя здольнасці ў намінацыях: "Дэфіле", "Інтэлектуальны конкурс" і "Творчы конкурс".

Журы, у склад якога ўвайшлі Сяргей Нагорны, Наталля Макей, Ірына Дарафеева, Раман Матульскі, Павел Каранеўскі, Тарыэл Майсурадзэ і старшыня Людміла Сідаровіч, вызначыла самую вясеннюю каралеву 2010 года. Ёю стала студэнтка Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава Вольга Нікіфарава.

Першая віцэ-міс – студэнтка Валагодскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта (Расія) Ірына Пахолкава. Тытул другой віцэ-міс прысуджаны Юліі Баннікавай з Іванаўскага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага універсітэта (Расія).

Прыз сімпатый гледачоў супаў з рашэннем журы і дастаўся пераможніцы конкурсу "Каралева Вясна – 2010 " Вользе Нікіфаравай.

                       
                       

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам