ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзеля “мовы нашчадкаў маіх”
Аб стварэнні помніка-бюста Станіславу Манюшку

Кніжная культура праваслаўнай царквы ў Беларусі

Кніжная культура праваслаўнай царквы ў Беларусі
Іншыя Навіны

20 лістапада прайшоў круглы стол “Кніжная культура праваслаўнай царквы ў Беларусі”, а таксама прэзентацыя найноўшых выданняў вядомага беларускага гісторыка з Польшчы А. Мірановіча.


Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў межах Года кнігі пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

Прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Антон Мірановіч займаецца даследаваннем беларуска-расійска-польскіх узаемасувязей, гісторыяй праваслаўнай царквы ў Польшчы, Беларусі і Расіі, вывучае культуру беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. З’яўляецца членам прэзідыума Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Усходнеславянскай камісіі Польскай акадэміі навук у Кракаве, Польска-расійскай гістарычнай камісіі і Міжнароднай камісіі гісторыі царквы Польскай акадэміі навук.

Круглы стол адбыўся з удзелам беларускіх навукоўцаў, прайшла прэзентацыя і перадача ў фонд бібліятэкі выданняў А. Мірановіча, прысвечаных гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Гаранін, доктар навук, прафесар Адам Мальдзіс, галоўны архівіст аддзела інфармацыі і навуковага выкарыстання дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Уладзімір Дзянісаў, а таксама іншыя прадстаўнікі бібліятэк, музеяў і архіваў.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам