ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Асоба Францыска Скарыны стала адным з сімвалаў Беларусі
Кніга-потхі для "кніжных прафесараў"

Кніжныя помнікі ў бібліятэцы і музеі: спецыфіка захавання і выкарыстання

Кніжныя помнікі ў бібліятэцы і музеі: спецыфіка захавання і выкарыстання
Іншыя навіны

20 снежня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага адбыўся навукова-практычны семінар “Кніжныя помнікі ў бібліятэцы і музеі: спецыфіка захавання і выкарыстання”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага.

У прывітальным слове Лідзія Мальцава, дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, падкрэсліла актуальнасць і важнасць тэмы семінара, які аб’яднаў шматлікіх зацікаўленых спецыялістаў бібліятэк і музеяў вобласці. Марына Ігнатовіч, намеснік дырэктара, азнаёміла са структурай і асноўнымі кірункамі дзейнасці абласной навуковай бібліятэкі.

З дакладамі на семінары выступілі спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева (“Нацыянальны фонд кніжных помнікаў Беларусі як гісторыка-культурная спадчына”), галоўны бібліёграф аддзела Таццяна Карнілава (“Асаблівасці апісання беларускіх кірылічных старадрукаў”), загадчыца сектара навукова-праектнай работы Таццяна Сапега, (“Праектная дзейнасць як перспектыўны кірунак даследавання і папулярызацыі кніжнай спадчыны”).

Прагучалі таксама даклады Людмілы Каранкевіч, галоўнага бібліёграфа аддзела краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі (“Калекцыя рэдкіх выданняў з фонду ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”), і Алесі Саўчук, намесніка дырэктара па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея (“Кнігазбор Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея: гісторыя фарміравання, даследавання, выкарыстання ў выставачнай дзейнасці”).

У рамках мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё прымеркаванай да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання выстаўкі кніжных помнікаў са збораў Гродзенскай епархіі “Мудрость обретаем от словес книжных”. На адкрыцці выступілі Лілія Хадароўская, загадчыца аддзела мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі, протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна, Святлана Сілава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама Галіна Кірэева.

У рамках візіту спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі азнаёміліся з экспазіцыямі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам