ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паэт. Мастак. Пясняр
Лекар для Коласа

Краіна любая мая

Краіна любая мая
Іншыя Навіны

1 снежня ў бібліятэцы адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі Анатоля Дрыбаса “Краіна любая мая”.


На выстаўцы будуць прадстаўлены панарамныя здымкі і пейзажы самых розных куткоў нашай Радзімы, якія зачароўваюць сваёй казачнай прыгажосцю.

Вельмі цікавай аматарам фота будзе серыя макраздымкаў “Свет побач з намі”, якая дазволіць наведвальнікам выстаўкі пагрузіцца ў дзіўны свет беларускай прыроды.

Анатоль Дрыбас прафесійна займаецца фатаграфіяй з 1981 года. Працаваў у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі”, выкладаў курс “Фотаграфіка” ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Член фотаклуба “Мінск” і аб’яднання “Фотамастацтва”.

У рамках вернісажу гасцям будзе прадстаўлена кніжная экспазіцыя з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Фотавыстаўка “Краіна любая мая” адкрыецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам